Расейцы ў паніцы спрабуюць абараніць рэшткі флоту ў Севастопалі
3- 6.05.2024, 11:56
- 6,952
З’явіліся спадарожнікавыя фота.
Расейцы спрабуюць абараніць рэшткі свайго флоту ў акупаваным Севастопалі ад нападаў украінскіх марскіх дронаў. Як піша Telegram-канал "Крымскі вецер", з гэтай мэтай на ўваходзе ў Севастопальскую бухту расейскія вайскоўцы ўсталёўваюць дадатковыя баржы.
Як адзначае маніторынгавая група са спасылкай на звесткі спадарожнікавай здымкі, першыя дзве баржы былі затопленыя там з 5 да 10 красавіка.