У Гомелі асудзілі вядомага шоўмэна і прадпрымальніка
4- 6.05.2024, 15:43
- 9,574
За ўдзел у акцыі пратэсту.
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмэну і вядоўцу фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў іх» (ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Аксана Шавякова, паведамляюць праваабаронцы. Дата затрымання Ягора пакуль невядомая.
Ягор Зенчанка арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх - «Найлепшы выпускны», закрыццё мотасезона на Палессі, праводзіў дні горада Гомеля.
Суддзя пакарала Ягора пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.