19 траўня 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейцаў істэрыка праз ноў-хаў УСУ

3
У расейцаў істэрыка праз ноў-хаў УСУ

Што прыдумалі ўкраінцы?

Сілы абароны Украіны пачалі ўсталёўваць на безэкіпажныя катэры авіяракеты. Як піша «Фокус», пра гэта паведаміў у Telegram расейскі правайсковы канал Fighterbomber, які вядзе лётчык Узброеных сіл РФ Ілля Туманаў.

«[...] пачалі ставіць на БЭКі ракеты Р-60/Р-73. Дзве штукі на БЭК. Гэта авіяцыйныя ракеты паветра-паветра з цеплавой галоўкай саманавядзення. Асаблівасць ракеты ў тым, што ёй не патрэбныя ніякія прыцэльныя сістэмы і лакатары, цэль захоплівае сама ракета», - гаворыцца ў паведамленні.

У пабліку дадалі, што ўкраінцы «змаглі неяк спалучыць ракету з сістэмамі тэлекіравання БЭК» і спрабуюць імі працаваць. Пакуль што, са слоў расейцаў, безвынікова.

«На гэты момант, самы эфектыўны сродак супраць БЭКаў – гэта верталёты», – рэзюмавалі ў Fighterbomber.

У сетку выклалі відэа, на якім бачна, як расейскі верталёт Ка-29 знішчае такі ўкраінскі дрон у Севастопальскай бухце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках