Палякі паказалі будаўніцтва дарогі ў бок Беларусі з квадракоптара
9- 6.05.2024, 16:43
- 10,808
Траса будзе пракладзеная ў абход Беластока ў кірунку Кузніцы.
Будаўніцтва польскай трасы S19, якая будзе пракладзеная ў абход Беластока ў кірунку Кузніцы, ідзе з апярэджаннем. Пра гэта паведамляюць польскія СМІ і публікуюць фота будаўніцтва, зробленыя з квадракоптара.
Першыя дарожныя працы на трасе «Сакулка - Кузніца» пачаліся ў пачатку 2023 года. Будаўнікі высякалі дрэвы ўздоўж будучай дарогі. Затым перайшлі да будаўніцтва адной з развязак. Тым часам ідзе будаўніцтва і больш заходняга адцінка, так званага «абыходу Беластока».
Наогул, новая траса S19 складаецца з некалькіх адрэзкаў, мяркуючы з усяго, яны будуць адкрытыя ў розны час, зараз жа журналісты паказалі адрэзак ад населенага пункта Krynice да вузла Białystok Zachód, даўжынёй 10 кіламетраў. Таксама гэта адрэзак будучай знакамітай дарогі Via Carpatia - ад Клайпеды да Салонікаў, ад мора да мора, па тэрыторыі 7 дзяржаў.