У Беларусі зменяць змест інфармацыі на этыкетцы прадуктаў
6- 6.05.2024, 17:02
- 3,176
Папраўкі будуць і ў спісе дазволеных харчовых дабавак.
Этыкеткі харчовай прадукцыі ў Беларусі зробяць больш інфарматыўнымі. Пра гэта распавяла старшыня Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Алена Маргунова, перадае агенцтва «Минск-Новости».
«Змяненні ўнясуць у 22-гі тэхналагічны рэгламент «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза 022.2011). Канкрэтызуюць указанне раслінных алеяў і тлушчаў у складзе, удакладняць пералік кампанентаў, якія могуць выклікаць алергічную рэакцыю, непераноснасць або супрацьпаказаныя пры асобных тыпах захворванняў», - удакладніла экспертка.
Змяненні закрануць і ўказанні харчовай каштоўнасці, якая ёсць на ўпакоўках. У новай версіі пакупнік зможа прачытаць не толькі пра вугляводы/тлушчы/бялкі, але і змяшчэнне солі, насычаных тлушчаў і насычаных тлустых кіслот.
Папраўкі будуць і ў спісе дазволеных харчовых дабавак: мінус 19 пазіцый з існага пераліку. Але ў абарачэнне ўвядуць шэсць новых. Як падкрэсліла спецыялістка, гэтыя змяненні зараз знаходзяцца на стадыі абмеркавання.