Беларускі футбаліст забіў самы хуткі гол сезона ў чэмпіянаце Расеі
- 6.05.2024, 18:02
- 4,076
Віталь Лісаковіч вызначыўся на 16-й секундзе.
Беларускі нападнік «Балтыкі» Віталь Лісаковіч забіў «Уралу» ў 27-м туры РПЛ усяго праз 16 секунд пасля пачатку матчу.
Гэты гол стаў самым хуткім у цяперашнім сезоне РПЛ.
Лісаковіч выступае за калінінградскі клуб на правах арэнды з казанскага «Рубіна».
На яго рахунку тры галы і перадача ў 13 матчах.