Студэнтка хацела заарэндаваць жыллё, але пазбавілася свайго ашчадку
4- 7.05.2024, 16:07
- 5,436
"Уладальніца" кватэры была вельмі пераканаўчая.
19-гадовая студэнтка на адной вядомай інтэрнэт-пляцоўцы знайшла аб'яву аб здачы кватэры ў арэнду. Праглядзеўшы аб'яву, дзяўчына зразумела, што яе ўсё задавальняе, пасля чаго звязалася з уладальніцай жылля. Падчас перапіскі з арэндадаўцам была дасягнута дамоўленасць.
Як паведамляе Баранавіцкі ГАУС, пры гэтым «псеўдаўладальніца» кватэры была вельмі пераканаўчая і папрасіла папярэднюю аплату. Заяўніца перавяла на рахунак 350 рублёў. Пасля чаго на сувязь з ёй ніхто не выйшаў. Студэнтка зразумела, што яе падманулі і звярнулася ў міліцыю.
На аналагічныя хітрыкі махляроў трапіла 24-гадовая мясцовая жыхарка. Пацярпелая таксама ў якасці папярэдняй аплаты за пражыванне пералічыла 350 рублёў. Агульная сума, якой завалодалі зламыснікі, склала 700 рублёў.