Названы верагодны пераможца Еўравізіі-2024
12- 7.05.2024, 18:30
- 11,612
Паўфінал конкурсу адбудзецца сёння.
Першы паўфінал Еўравізіі-2024 адбудзецца 7 траўня. Букмекеры назвалі верагоднага пераможцу конкурсу.
Першае месца займае прадстаўнік Харватыі. Спявак Baby Lasagna выступіць з песняй «Rim Tim Tagi Dim» – на гэты момант у яго 60% верагоднасці стаць пераможцам у швэдскім Мальме.
Украінскія прадстаўніцы alyona alyona & Jerry Heil другія ў спісе. Ім букмекеры Еўравізіі-2024 даюць 17%. Спявачкі выступяць з песняй «Teresa&Maria».
На трэцім месцы – Ірландыя. Bambie Thug ідэнтыфікуе сябе як небінарную асобу. Яна праспявае кампазіцыю «Doomsday Blue». Цяпер верагоднасць перамогі Bambie Thug ацэньваецца на 8%.
Фінляндыя можа перамагчы з верагоднасцю 5 адсоткаў. Эпатажны гурт Windows95man выступіць з песняй «No Rules!».
Пяцёрку лідараў замыкае Літва з 3%. Silvester Belt – літоўскі спявак і аўтар песняў. Ён будзе прадстаўляць сваю краіну на конкурсе з песняй «Luktelk».