Geely стварыў электрамабіль за $6800
14- 7.05.2024, 18:45
- 10,950
Мадэль прэзентуюць 9 траўня.
Створаны электрамабіль Geely Panda Go Kart Edition. Мадэль прэзентуюць 9 траўня. Яе кошт 6800 даляраў. Пра гэта паведамляе CarNewsChina.
Аўтамабіль пазіцыянуюць як карт для горада. Ён мае больш агрэсіўныя бамперы, абважванне і антыкрыло на даху і арыгінальныя 14-цалевыя дыскі. Можна замовіць двухколерную афарбоўку ці графіку на кузаў.
Памеры Geely Panda Go Kart Edition:
даўжыня – 3150 мм;
шырыня – 1540 мм;
вышыня – 1685 мм;
колавая база – 2015 мм.
Салон Geely Panda мае двухколернае аздабленне, тоненькі лічбавы шчыток прыбораў і 8,0-цалевы тачскрын. Абсталяванне ўключае кандыцыянер, доступ у салон са смартфона і навігацыю.
Батарэя на 17 квт∙г забяспечвае запас ходу 200 км. Зарадзіць яе на 80% у хуткім рэжыме можна за 30 хвілінаў, а ў хатніх умовах – за 4,5 гадзіны.