Брыгада «Помста» ўкраінскім робатам Vampire знішчыла акупантаў у Серабранскім лесе
2- 8.05.2024, 18:26
- 4,526
Відэа.
Украінскія абаронцы з брыгады «Помста» з дапамогай беспілотніка ўкраінскай вытворчасці Vampire знішчылі пазіцыі расейцаў у Серабранскім лесе.
Як паведамляе Charter97.org, відэа выкарыстання дрона было апублікаванае ў Telegram-канале Дзяржпагранслужбы Украіны.
«Начным ударным бомберам Vampire памежнікі брыгады «Помста» знішчылі некалькі хованак супраціўніка ў Серабранскім лесе», - гаворыцца ў паведамленні.