Пашынян не застаўся на парад Перамогі ў Маскве
5- 9.05.2024, 9:31
- 11,380
Уначы палітык пасля сустрэчы з Пуціным адразу паляцеў дадому.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не застаўся на парад Перамогі ў Маскве і сёння ўночы пасля сустрэчы з Пуціным адразу паляцеў дадому.
Прэм'ер Арменіі ўжо наведаў парк Перамогі ў Ерэване і ўсклаў кветкі да Вечнага агню, паведамляе блізкі да Крамля «Пул №3».
Учора на саміце ЕАЭС Пашынян спрабаваў узняць пытанне Арменіі ў ЕАЭС і АДКБ, эканамічныя пытанні.
Крамлёўскі журналіст Андрэй Калеснікаў адзначаў, што на саміце ЕАЭС агульная ўвага была прыкаваная менавіта да Пашыняна.
«Нікол Пашынян выступіў мірна, дэманструючы, што Арменія мае намер і надалей быць сябрам ЕАЭС і, магчыма, нават прыме ўдзел у фінансаванні гэтай арганізацыі. Яго не задавальняе толькі павольны рух у бок агульнага энэргарынку (гэта, відавочна, галоўнае, з-за чаго Арменія і ўступіла ў ЕАЭС) і ўзгадненні, якія здаюцца Міколу Пашыняну часам бясконцымі (а ў гэтым, відавочна, і складаецца дальнабачнасць расейскай палітыкі на гэтым трэку)».
Пазней адбыліся начныя перамовы Пуціна і Пашыняна, пасля якіх армянскі прэм'ер вярнуўся ў Ерэван.