Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Уладзімер Кудзінаў можа быць вызвалены 5 лютага
11:11, 01/02/2001

Крымінальная справа дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Уладзімера Кудзінава перагледжана 1 лютага ў судзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Перагляд справы, які правёў судзьдзя Леанід Семяніда з удзелам пракурора, зьвязаны з прыняцьцем новага Крымінальнага кодэксу. Новы КК прадугледжвае за дачу хабару - менавіта ў гэтым быў абвінавачаны Кудзінаў - больш мяккае пакараньне. Суд Барысаўскага раёну зьнізіў апальнаму дэпутату пакараньне да пяці гадоў. Бо Кудзінаў з улікам амністыі, адседзіў больш гэтага тэрміну, то ўжо на наступным тыдні можа быць выпушчаным на свабоду.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка гатовы абменяць Барадзіна на нямецкага грамадзяніна, які падазраецца ў шпіянажы
11:10, 01/02/2001

Беларускія ўлады гатовыя абменяць арыштаванага два тыдні таму ў Нью-Ёрку "дзяржсакратара саюзу Беларусі й Расеі" Паўла Барадзіна на нямецкага грамадзяніна, які падазраецца ў шпіянажы. Зараз гэты чалавек знаходзіцца ў менскай турме. Па яго справе вядзецца сьледства. Гэта нямецкі супрацоўнік Цэнтру Маршала Крыстафер Лец. Лец, жыхар Польшчы і выхадзец адной з бальтыйскіх дзяржаваў абвінавачваюцца беларускімі ўладамі ў падрыхтоўцы негвалтоўнага зьвяржэньня прэзыдэнта Лукашэнкі. Пра гэта са спасылкаю на самога Лукашэнку яшчэ ў сярэдзіне сьнежня перадала ВВС. Пры гэтым Лукашэнка ня выключыў, што затрыманыя вялі разюведку ў галіне новых навукова-тэхнічных распрацовак для арміі.

Халуін у Палацы Рэспублікі
11:09, 01/02/2001

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі краіны адбываецца ў Менску 1 лютага, у Палацы рэспублікі. У сустрэчы бяруць удзел каля 500 чалавек. Сярод іх - каля 300 дзеячаў літаратуры і мастацтва, якія прадстаўляюць творчыя саюзы і калектывы, прыкладна 60 кіраўнікоў ВНУ і навуковых установаў, каля 20 рэдактараў цэнтральных газэтаў і часопісаў. Прыкладна 120 чалавек зьяўляюцца чыноўнікамі рознага рангу, якія маюць дачыненьне да праблемаў культуры і прадстаўляюць рэспубліканскія, абласныя, гарадзкія і раённыя органы дзяржаўнага кіраваньня.

Беларускія мытнікі сыходзяць з мяжы
11:08, 01/02/2001

Беларусь з 1 лютага здымае на межах з Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай вабласьцямі мытныя пасты, якія кантралявалі вываз беларускіх тавараў у Расею. Падставаю для гэтага стаў дэкрэт Лукашэнкі, які уносіць істотныя зьмены ў распараджэньне главы дзяржавы ад 4 верасня 1998 года "Аб неадкладных мерах па абароне спажывецкага рынку".

Расейскі Фонд абароны галоснасьці лічыць, што праэкт беларускага закону "Аб інфармацыйнай бясьпецы" павінен быць адхілены.
11:07, 01/02/2001

Спецыялісты юрыдычнай службы Фонду абароны галоснасьці дасьледвалі праэкт Закону РБ "Аб інфармацыйнай бясьпецы", які павінен быў быць прадстаўленым на разгледжаньне палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў лютым 2001 г. Юрысты Фонду палічылі, што законапрэкт павінен быць адхілены і ні ў якім выпадку не прыняты.

У Віцебску пракуратура правярае "ненадзейную" літаратуру
11:06, 01/02/2001, Радыё "Свабода"

Пракуратура Чыгуначнага раёну Віцебску скіравала на літаратуразнаўчую экспэртызу казку "Пра Зьмея Луку, пра Чыстую Руку ды пра мех панцаку". У казцы супрацоўнікі пракуратуры Чыгуначнага раёну згледзелі абразу гонару А.Лукашэнкі, - пра гэта паведаміў сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка.

Галоўны партызан Белнэту адзначае першую гадавіну
11:05, 01/02/2001

Найбуйны партал-каталёг беларускай часткі інтэрнету "Дзед Талаш" http://dt.home.by адзначае 1 лютага першую гадавіну з пачатку працы. За гэты час сайт ужо стаў адным з самых папулярных рэсурсаў у Белнэце, i пасьпяхова раскручвае на сваёй пляцоўцы добрыя маладыя праэкты. Найбольш цiкавыя i адметныя беларускiя рэсурсы узнагароджваюцца: кожны тыдзень з новых дабаўляемых рэсурсаў выбiраецца лепшы, спасылка на яго вывешваецца на кожнай старонцы парталу.

На Менскім трактарным заводзе працягваюцца хваляваньні
11:04, 01/02/2001

Хваляваньні рабочых трактарнага заводу, незадаволеных затрымкай з выплатай заробку за сьнежань, працягваюцца. Учора яны паспрабавалі арганізаваць стыхійную забастоўку каля будынку адміністрацыі. Некалькі дзесяткаў чалавек каля 13 гадзінаў дня сабраліся, каб разам патрабаваць ад кіраўніцтва выплаціць іх грошы.

"Брестский курьер" атрымаў папярэджаньне ад Дзяржкамдруку
11:03, 01/02/2001

Штотыднёвік "Брестский курьер" атрымаў 31 студзеня папярэджаньне Дзяржкамдрука аб парушэньні пункта 9 артыкулу 5 закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Падставай для вынясеньня папярэджаньня стала нататка "Каб сталіца ведала", апублікаваная ў нумары ад 23-29 лістапада 2000 года. У ёй ішла размова аб дзейнасьці каардынацыйнага савета "Рэгіянальная Беларусь".

Лукашэнка загадаў не чапаць АБСЭ. Пакуль
11:02, 01/02/2001

Аляксандар Лукашэнко перадаў 31 студзеня міністру замежных справаў краіны Міхаілу Хвастову "ни в коем случае не прерывать работу с находящейся уже 3 года в Минске Контрольно-наблюдательной группой ОБСЕ, вести ее в рамках консультаций и позитивного сотрудничества." Як перадае карэспандэнт РІА"Новости", ўзаемаадносіны беларускага кіраўніцтва і місіі АБСЭ ў Менску ускладніліся пасьля некаторых рэзкіх заяваў Лукашэнкі. У прыватнасьці, ён абвінаваціў кансультатыўна-назіральную групу АБСЭ ў тым, што яна спансуе беларускую апазыцыю і прыгразіў усталяваць кантроль за сродкамі кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ.

А ты паклаў галаву куміра на "Рок-гільяціну"?
11:01, 01/02/2001

Меньш за два тыдні засталося да падвядзеньня вынікаў акцыі разьвячаньня аўтарытэтаў "Рок-гільятына", якая была зарганізаваная "Музыкальнай газэтай" і газэтай "Навінкі". На сайце http://gil.tut.by вы яшчэ можаце пасьпець вызначыць найгоршыя праэкты 2000 года. Шляхам усенароднага галасаваньня будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях "Горшая група года", "Самы нецікавы альбом", "Самая няўдалая песьня", "Самы бязсэнсоўны тэкст" і шмат астатніх. Вынікі фестывалю будуць агучаныя вечарам 5 лютага на вечарынцы ў клюбе "Медыюм".

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: