Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЗША выказваюць падтрымку КНГ АБСЭ ў Беларусі
11:14, 02/02/2001


 ПАЛIТЫКА 

МХФ заклікае Пуціна пакласьці канец імперскім амбіцыям Расеі
11:13, 02/02/2001

Міжнародная Хэльсінская Федэрацыя зьвярнулася 31 студзеня з адкрытым лістом да прэзыдэнта Расейскай Федэрацыі Уладзімера Пуціна і Федэральнаму Сходу Расейскай Федэрацыі, у якім арганізацыя выказвае сваю незадаволенасьць палітыкай Расеі ў рамках СНД, што, на яе думку, садзейнічае пагаршэньню сытуацыі адносна правоў чалавека ў рэгіёне.

Лукашэнка заклікае абараняцца ад амэрыканізацыі і па-славянску бяжыць на лыжах
11:12, 02/02/2001

Аляксандр Лукашэнка прад`явіў да творчай інтэлігенцыі патрабаваньне павысіць якасьцьпрацы, больш актыўна супрацьстаяць прапагандзе жорсткасьці, бездухоўнасьці, гвалту і парнаграфіі. Выступаючы ў Палацы рэспублікі 1 лютага на сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, кіраўнік дзяржавы заявіў: "Актыўная і плённая праца гуманітарнай навукі і мастацтваўзнаўства дапаможа супрацьстаяць разбуральным працэсам навязваньня сьвету адзіных стандартаў масавай эрзац-культуры, нівеліраваньня, дэградацыі і выраджэньня мастацтва, дазволіць абараніць культурную спадчыну і сучаснае духоўнае багацьце ўсёй славянскай цывілізацыі ад агрэсіўнага ўзьдзеяньня глябалізацыі, а дакладней - ад амэрыканізацыі".

З Іранам беларускі рэжым будзе гандляваць "усім тым, што заслугоўвае інтарэсу"
11:11, 02/02/2001

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь "будзе гандляваць" з Іранам "усім тым, што заслугоўвае інтарэсу". Як паведамляе карэспандэнт РІА "Новости", прымаючы сёньня главу іранскага МЗС Сэйеда Камаля Харразі, Лукашэнка падкрэсьліў, што "никто не вправе вмешиваться" у пытаньні двухбаковай палітыкі.

Мілошавіча зьмесьцілі пад кругласутачнае назіраньне
11:10, 02/02/2001, Лента.Ру

Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч зьмешчаны пад кругласутачнае назіраньне, паведамляе BBC News. Афіцыйныя асобы Сэрбіі ўсяляк падкрэсьліваюць, што размова йдзе зусім не пра хатні арышт, але пра абарону. Гэтая ахова дапаможа абараніць Мілошавіча ад "паляўнічых за галовамі", што прыцягнутыя прызначанай у ЗША ўзнагародай у пяць мільёнаў даляраў.

У намесьніка дырэктара Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу быў рахунак амаль на 2 мільёны франкаў
11:09, 02/02/2001

Супрацоўнікамі Гомельскай абласной пракуратуры і Мазырскага міжраённага адзьдзела фінансавых расьследаваньняў 1 лютага арыштаваны намесьнік выканаўчага дырэктара ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" Леанід Альхімовіч. Пры вобыску, праведзеным некалькі дзён таму, аб чым БелаПАН паведамляў, у Альхімовіча былі знойдзены дакуманты, якія сьведчаць пра наяўнасьць у яго рахункаў у замежных банках на суму 1,85 мільёны французскіх франкаў.

Дзьве трэці раённых вузлоў сувязі стратныя
11:08, 02/02/2001

Дзве трэці (79 з 118) раённых вузлоў электрасувязі па выніках 2000 года аказаліся стратнымі. Пра гэта паведаміў 1 лютага на прэс-канферэнцыі міністар сувязі Беларусі Мікалай Крукоўскі. "Становішча галіны вельмі сур`ёзнае. Паслугі электрасувязі ўнутры краіны прылічаны да катэгорыяў сацыяльна значных, таму ўстаноўленыя тарыфы значна ніжэй за сабекошт. Тарыфы на паслугі тэлеграфу пакрываюць выдаткі на 14,2адсоткі, карыстаньне радыёкропкамі - на 49,6 адсоткі, міжгароднія размовы ўнутры рэспублікі - на 67,3адсоткі, унутрыгарадзкія - на 83,5 адсоткі", - сказаў Крукоўскі.

Сьмяротнае пакараньне для хакераў
11:07, 02/02/2001, Utro.ru

Урад Кітая аб`явіў, што некаторыя злачынствы ў інтэрнэце будуць карацца сьмерцю. Калі вы скралі праз інтэрнэт дзяржаўныя сакрэтныя дакуманты ці распаўсюджваеце іх, вас заб`юць. Праўда, калі знойдуцца памякчальныя абставіны, сьмяротнае пакараньне можа быць замнена пажыцьцёвым заключэньнем. У самых мягкіх выпадках тэрмінам ад дзесяці гадоў. Так што калі дадуць гадоў дваццаць можна лічыць, што моцна пашанцавала.

Заява Эўрапейскага Зьвязу па Беларусі
11:06, 02/02/2001

Эўрапэйскі Зьвяз зьвяртае сваю ўвагу на інтэрв`ю, што даў Аляксандар Лукашэнка Беларускаму тэлебачаньню 27 студзеня і заяву Міністра замежных справаў Хвастова, дадзенае ім 31 студзеня.

Ханс-Георг Вік: міжнародная супольнасьць можа не прызнаць будучыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі
11:05, 02/02/2001, Радыё Рацыя

Кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску амбасадар Ганс Георг Вік лічыць, што міжнародная супольнасьць можа не прызнаць маючыя адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары свабоднымі й дэмакратычнымі. "Нельга быць абсалютна ўпэўненым, што ўмовы правядзеньня выбараў будуць прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі. Аляксандар Лукашэнка настойвае на тым, што рэформа выбарчага заканадаўства, якая была праведзеная, адпавядае міжнародным патрабаваньням. "А дзе пацьверджаньне міжнароднай супольнасьці на гэты конт?" - спытаў Ганс Георг Вік у апублікаваным у чацьвер інтэрв`ю "Дипкурьеру" "Независимой газеты".

Дзьве новых крамінальнае справы за патрабаваньне псыхіятрычнага дасьледваньня Лукашэнкі
11:04, 02/02/2001

Да абвінавачваных ў абразе гонару й годнасьці Лукашэнкі з прычыны палітычнай акцыі ў Барысаве далучылі таксама й актывістаў Маладой Грамады - непаўнагадовых братоў Зьмітра й Міхася Кузьняцовых. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі паведаміў 1 лютага іншы абвінавачваемы па гэтай самай справе - барысаўскі сацыял-дэмакрат Аляксандар Абрамовіч. Разам зь ім у паклёпе абвінавачваюцца таксама Алесь Ясюк і Надзея Грачуха. Такім чынам, у Бараысаве ўжо пяць чалавек знаходзяцца пад сьледзтвам у якасьці абвінавачаных.

"Праваслаўный атэіст" замольвае грахі
11:03, 02/02/2001, GazetaSNG.ru

"Праваслаўный атэіст", як ён сябе называе, Аляксандар Лукашэнка вырашыў перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі ўручыць маскоўскаму храму Хрыста Збавіцеля $100 000. Такі адказ главы беларускай дзяржавы на просьбу Патрыярха Маскоўскага і Ўсяe Русі Алексія ІІ. Як стала вядома, грошы выдзелены з са славутвутага "рэзэрвовага фонду" Лукашэнкі і будуць выдаткаваны на выраб агромністых урачыстых харугваў, якія былі ў храме раней і стаялі ля галоўнага алтара.

Афіцыйныя падлікі грошай для апазыцыі
11:02, 02/02/2001

працягнуць беларускія ўлады. Учора Лукашэнка заявіў пра наяўнасьць у яго інфармацыі, што ў краіну прыйшло з-за мяжы 70,8 мільёны даляраў ЗША на прэзыдэнцкую кампанію, а ўвогуле плянуецца 108 мільёнаў даляраў. Пакуль гэта рэкордная лічба, выданая ў прапагандысцкім угары па "вялікім сакрэце" ўладамі народу Беларусі. Напэўна, далей яна будзе расьці.

У Менску затрымалі 26 хакераў
11:01, 02/02/2001, Лента.Ру

Супрацоўнікі менскай міліцыі за апошнія пяць дзён затрымалі і прыцягнулі да адказнасьці 26 жыхароў сталіцы Беларусі, што падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў з выкарыстаньнем кампутарных тэхналёгіяў. У адносінах да хакераў узбуджана 28 крамінальных справаў і прыменена мера пакараньня - падпіска аб нявыезьдзе.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: