 | ПАЛIТЫКА |  |

Міхаіл Чыгір упэўнены - яго сын не віноўны 11:15, 12/02/2001

Свой пункт гледжаньня адносна невіноўнасьці сына Аляксандра, што быў арыштаваны па падазрэньні ў крымінальным злачынстве, экс-прам`ер Беларусі Міхаіл чыгір падцьвердзіў на прэс-канферэнцыі 12 лютага. Ён таксама раскрыў падрабязнасьці абвінавачваньня. 
У Беларусі аб`явіўся "Зубр" 11:14, 12/02/2001

Беларуская рэгіянальная і некаторая сталічная прэса акцэнтуе ў гэтыя дні ўвагу сваіх чытачоў на зьяўленьні на сценах дамоў у гарадах Беларусі таемных графіці і налепак. Словам "ЗУБР" пакрытыя сьцены дамоў практычна ва ўсіх раёнах Менску, Брэста, Гародні, шматлікіх мястэчках. Налепкі з лагатыпам "Зубра" й партрэтамі гістарычных персанажаў зьявіліся ў ВНУ, метро і іншых месцах. 
"Гражданские инициативы" заяўляюць пра ціск уладаў 11:13, 12/02/2001

Буйное грамадзкае аб`яднаньне Гомельскай вобласьці выступіла 12 лютага з заявай пра тое, што ўлады аказваюць ціск на гэтую арганізацыю. Прычыны ціску, вядома, у палітыцы. Так, старшыня "Гражданских инициатив" Віктар Карніенка выступіў вядучым на мерапрыемстве, якое адбылося 16 студзеня ў Менску, калі некалькі дзесяткаў грамадзкіх арганізацыяў і рухаў падтрымалі кандыдатуру Сямёна Домаша на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Члены "Гродненских инициатив" таксама актыўна ўдзельнічалі ў выяўленьні фальсыфікацыяў на мінулых "парляманцкіх выбрах". 
ARTICLE-19 папярэдзіць "палатачнікаў" аб незаконнасьці праэкту закона аб інфармацыйнай бясьпецы 11:12, 12/02/2001

Сусьветная кампанія за свабоду слова ARTICLE-19 накіроўвае ў в "палату представителей" нацыянальнага сходу, якая хутка пачынае разгляд закону аб інфармацыйнай бясьпецы, сваё сьпецыяльнае заключэньне, у якім, у прыватнасьці, гаворыцца, што "прапанова законапраэкту Рэспублікі Беларусь "Аб інфармацыйнай бясьпецы" зьяўляецца спробай заглушыць апошнія апазыцыйныя галасы на Беларусі і пазбавіць грамадзкасьць яе асноўных правоў. Правядзеньне такога законапраэкту ў Закон будзе азначаць наступны кроак Беларусі ў супрацьлеглым накірунку ад стварэньня такіх умоваў, у якіх свабода выказваньня будзе квітнець, шляхам суровага абмежаваньня дзейнасьці СМІ і далейшага працягу працэсу выключэньня любых поглядаў, якія не адпавядаюць поглядам выканаўчай улады". Поўны тэкст заключэньня можна прачытаць у разьдзеле нашага сайту "ДАКУМЭНТЫ". 
Прэзыдэнцкія чыноўнікі, нарэшце, забясьпечылі сябе добрым медыцынскім абсталяваньнем 11:11, 12/02/2001

Па словах дырэктара Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні насельніцтва Уладзімера Рыжанкова, у здраўніцах, якія маюць дачыненьне да веданьня Упраўленьня справамі прэзыдэнта, абноўлена практычна ўсё дыягнастычнае абсталяваньне. Пра гэта ён заявіў 8 лютага, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Рыжанкоў зазначыў, што калі ў гэтых установах і існуе нейкае састарэлае медыцынскае абсталяваньне, то працэнт яго даволі невялікі. 
У Гарадзенскай вобласьці растуць даўгі па зарплаце 11:10, 12/02/2001

43 адсоткі калгасаў Гарадзенскай вобласьці маюць затрымкi па выплаце сваiм працаўнiкам заработнай платы. Агульная запазычанасьць па зарплаце на Гарадзеншчыне па ўсiх галiнах народнай гаспадаркi з пачатку 2001 года павялiчылася на 416 мiльёнаў рублёў i склала 807,5 мiльёны. Асноўная частка - 88,5 адсоткі ад усёй сумы запазычанасьцi - прыпадае на прадпрыемствы сельскагаспадарчай вытворчасьцi; прамысловыя прадпрыемствы маюць запазычанасьць 5,1адсоткі. 27 тысяч жыхароў вобласьцi цалкам альбо часткова не атрымалi заработную плату ячшэ за сьнежань 2000 года; 24,7 тысячы з iх працуюць у сельскай гаспадарцы. 
Арыштаваны сын Міхаіла Чыгіра 11:09, 12/02/2001

Аляксандр Чыгір, сын былога прам`ер-міністра Беларусі, вядомага апазыцыйнага палітыка Міхаіла Чыгіра быў арыштаваны вечарам 10 лютага ў Менску. Затрыманьне Аляксандра Чыгіра й двух яго таварышаў - Васіля Быкава й Сяргея Каляды - з якімі ён займаецца бізнэсам, адбылося на аўтарынку ў мікрараёне Малінаўка. Усе трое былі зьмешчаны ў ва УУС Маскоўскага раёну. Маладыя людзі затрыманыя нібыта па падазрэньні ва ўчыненьні крымінальнага злачынства - міліцыя знайшла ў боксе, які яны арандавалі, запчастки выкрадзенага ў Менску аўтамабіля. Затрыманыя катэгарычна адмаўляюць сваю віну. 
Ужо тры гады дэпутат Андрэй Клімаў сядзіць у турме 11:08, 12/02/2001

11 лютага споўнілася 3 гады са дня арышту дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, прадпрымальніка Андрэя Клімава. Клімаў выступаў за імпічмент прэзыдэнта Лукашэнкі, а таксама падвяргаў дзеяньні кіраўніка дзяржавы жорсткай крытыцы. Пасля роспуску в 1996 году парляманту дэпутат не адмовіўся ад палітычнай барадзьбы, зьяўляўся адным з актыўных дзеячаў апазыцыі. Яго арышт у лютым 1997 года зьяўляецца палітычнай акцыяй беларускага рэжыму. Андрэй Клімаў прызнаны Вязьнем Сумленьня. 
У Гародні зьбіраюць грошы на прыжыцьцёвы помнік Лукашэнку 11:07, 12/02/2001

936 рублёў сабрана ў Гародні на прыжыцьцёвы помнiк Лукашэнку. Грошы зьбiралiся падчас пiкету-перфомансу, што праводзiла 10 лютага Святлана Нех пад лёзунгам "Падтрымаем прэзыдэнта!" 
"Малады Фронт" адмаўляе дачыненьне да яго затрыманага Інтэрполам чалавека 11:06, 12/02/2001

Беларуская апазыцыйная маладзёвая арганізацыя "Малады фронт" накіравала 10 лютага зварот генэральнаму пракурору Польшчы Леху Качынскаму, дырэктару Савету па справах бежанцаў Адаму Бернатовічу і ў міністэрства ўнутраных справаў гэтай краіны ў сувязі з затрыманьнем напярэдадні ў Беластоку грамадзяніна Беларусі Андрэя Жукаўца, якога аб`явілі членам МФ. 
За сустрэчу з Домашам звольнілі дырэктарку клюбу 11:05, 12/02/2001, Радыё "Свабода"

Надзвычай жорстка адрэагавала кiраўнiцтва берасьцейскай вэртыкалi на візыт у Берасьце Сямёна Домаша. 3 лютага прайшла ягоная сустрэча з грамадзкасьцю гораду, якая вельмі зацiкавіла мясцовых жыхароў. Актавая заля берасьцейскага клюбу, які належыць Беларускаму таварыству глухiх, не змагла прыняць усiх, хто жадаў наведаць сустрэчу з палiтыкам, якi ўжо абвесьцiў пра свой намер змагацца за прэзыдэнцкую пасаду. Пасьля мерапрыемства дырэктарку клюбу прымусiлi пайсьцi са сваёй пасады. 
Пяцігодзьдзе расейска - беларускага "саюзу" будзе адзначана традыцыйным славянскім мардабоем 11:04, 12/02/2001

Пытаньні падрыхтоўкі мерапрыемстваў, прысьвечаных 5-ай гадавіне "аб`яднаньня Беларусі й Расеі" у рамках "саюзу" двух рэжымаў. абмяркоўваліся на паседжаньні актыву "саюзнай грамадзянскай палаты", што абылося 8 лютага. Далей паведамленьне дзяржаўнага агенцтва прыводзіцца без купюраў: "Предполагается, что мероприятиями по поводу пятилетия белорусско-российского единения будут охвачены большие слои общества двух государств. Одним из главных станет форум сторонников Союзного государства, проведение которого планируется в белорусской столице. Среди перечня мероприятий - российско-белорусская неделя боевого братства, научно-практическая конференция по вопросам экономической интеграции Беларуси и России, международная молодежная конференция "Роль молодежи в строительстве Союзного государства", белорусско-российский форум детей. Предполагается провести международный турнир по каратэ "Славянский щит", торжественные собрания общественности, посвященные дню единения. Кроме того, будут изданы почтовые открытки и бланки художественных телеграмм с символикой Союзного государства".
Быць беларусам у эміграцыі - выгадна 11:03, 12/02/2001

Сярод эмігрантаў, што выязжаюць у краіны Эўропы на сталае месца жыхарства з краінаў былога СССР, становіцца модным і выгадным называцца беларусамі.Справа ў беларускім рэжыме, які лічыцца дыктатарскім і таму атрыманьне палітычнага прытулку на Захадзе амаль гарантуецца. Калі ж хто прыехаў з Расіі ці Ўкраіны, то прытулак даецца вельмі цяжка. Таму, па паведамленьні крыніцы прэс-цэнтра Хартыі ў Вялікабрытаніі, хто больш-меньш ведае такую справу, мае з сабой альбо павестку ад "роднай беларуской міліцыі" ці якія іншыя доказы. Кожнаму трэба будзе даказваць, што ён меў канфлікт з рэжымам. 
Былая дырэктар радыё "Стыль" выпушчаная з-пад варты 11:02, 12/02/2001

Былы дырэктар "Стыль Радыё" Тацяна Мартынава была вызвалена ўвечар 9 лютага з-пад варты. Са сьледчага ізалятару ГУУС Мінгарвыканкаму, дзе Мартынава ўтрымлівалася каля тыдня, яна была дастаўлена ў пракуратуру і з ёю былі праведзены некалькі вочных ставак. Затым яе адпусьцілі без абраньня якой-небудзь меры стрыманьня. Мартынава была затрымана 3 лютага, аднак абвінавачаньня ёй так і не прад`явілі. Яе намесьнік Тарыэл Майсурадзе ўзяты пад варту 26 студзеня. Ён і начальнік рэклямнага адзьдзелу FM-станцыі Тэмуры Бунтуры, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару ў памеры 1.700 даляраў ЗША за прадастаўленьне ільготаў пры размяшчэньні рэклямы. 
З 1 сакавіка Беларусь ўводзіць расейскія стаўкі экспартных пошлінаў на нафту й нафтапрадукты 11:01, 12/02/2001

Такое рашэньне прыняў беларускі ўрад 7 лютага. Перамовы пра ўвядзеньне Менскам экспартных пошлінаў працягваліся больш за год. Былыя экспартныя пошліны на Беларусі павышаюцца ў два разы. Паводле інфармацыі рускай газэты "Время новостей", з 1 сакавіка за вываз тоны сырой нафты прыдзецца плаціць ня 20 эўра, як было раней, а 48 эўра. Пошліна на дызельнае паліва складзе 39 эўра, пошліны на ўвоз мазуты - 31 эўра. Увядзеньне Беларусьсю расейскіх экспартных пошлінаў на нафту было адным з галоўных умоваў уніфікацыі мытнага заканадаўства. Па ацэнках расейскага Мінфіну, праз розьніцу ў мытных пошлінах расейскі бюджэт губляў на беларускім экспарце нафты ад 70 да 100 мільёнаў даляраў у год. 
|  |
|