Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Малады Фронт" адмаўляе дачыненьне да яго затрыманага Інтэрполам чалавека 11:06, 12/02/2001
Беларуская апазыцыйная маладзёвая арганізацыя "Малады фронт" накіравала 10 лютага зварот генэральнаму пракурору Польшчы Леху Качынскаму, дырэктару Савету па справах бежанцаў Адаму Бернатовічу і ў міністэрства ўнутраных справаў гэтай краіны ў сувязі з затрыманьнем напярэдадні ў Беластоку грамадзяніна Беларусі Андрэя Жукаўца, якога аб`явілі членам МФ.
Жукавец, які вышукваўся па лініі Інтэрполу за крадзеж крэдыту ў памеры 700 тысячаўдаляраў, быў затрыманы ў мінулы чацьвер. У 1997-1998 гадах Жукавец удзельнічаў у вулічных акцыях пратэсту апазыцыі, а ў красавіку 1998 года выехаў у Польшчу, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Як заявіў БелаПАН лідэр "Маладога фронту" Павал Севярынец, у 1999 годзе МФ прадставіў рэкамендацыі ў Савет па справах бежанцаў Польшчы для прадастаўленьня Жукаўцу палітычнага прытулку. Разам з тым, Жукавец не зьяўляўся членам "Маладога фронту", хаця, паводле словаў Севярынца, мог быць "адным са спачуваючых" гэтай арганізацыі.
"Малады фронт" "не валодае інфармацыяй аб прадпрымальніцкай дзейнасьці Жукаўца і не мае да яе дачыненьня". Паводле слоў Севярынца, затрыманы не аказваў ніякай дапамогі кіруемай ім арганізацыі.