 | ПАЛIТЫКА |  |

У Гомлі пачынаецца суд над вучоным з сусьветным імя 11:06, 13/02/2001

Судовы працэс над былым рэктарам Гомельскага медыцынскага інстытуту, вядомым вучоным, што вывучаў наступствы Чарнобыльскай аварыі, Юры Бандажэўскім пачынаецца ў Гомлі 13 лютага. Прафесара абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад студэнта, некалькі месяцаў у канцы 1999 года Бандажэўскі правёў у турме. У яго абарону выказаліся многія аўтарытэтныя праваабарончыя і міжнародныя навуковыя арганізацыі. На думку грамадзкасьці, сапраўднай прычынаю арышту пафесара стала нежаданьне ўладаў даць яму распавядаць праўду пра згубныя наступствы Чарнобыля. 
Кангрэс ЗША разгледзіць закон аб фізычнай ліквідацыі дыктатараў 11:05, 13/02/2001, НТВ.ру

У Кангрэс ЗША ўнесены сэнсацыйны законапраэкт, што дазваляе фізычную ліквідацыю лідараў замежных дзяржаваў і вядомых злачынцаў. Рэспубліканец ад штату Джорджыя Роберт Бар заявіў, што ўлады ЗША ўжо спрабавалі фізычна зьнічтожыць прэзыдэнта Лівіі Муамара Каддафі й кубінскага лідара Фідэля Кастра. Нумар расейскага штотыднёвіка "Версия" за сёньня лічыць, што першымі ў чорным сьпісе могуць апынуцца міжнародны тэрарыст нумар 1 Усама бен Ладэн, былы югаслаўскі прэзыдэнт Слабадан Мілошавіч, за злоў якога абяцаюць 5 мільёнаў даляраў, а таксама беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. 
"Органы" ашукваюць кватэры й гаражы Аляксандра чыгіра й ягоных калегаў па бізнэсу 11:04, 13/02/2001

На працягу сутак у гаражах і кватэрах арыштаваных тры дні таму Аляксандра Чыгіра, Васіля Быкава й Сяргея Каляды прайшлі вобыскі. Па словах сваякоў затрыманых, далёка не заўсёды пры гэтым выконваліся патрабаваньні крымінальна-працэсуальнага кодэксу, падчас некаторых сьледчых дзеяньняў адсутнічалі панятыя. Бацька Аляксандра Чыгіра, экс-прам`ер Беларусі Міхаіл чыгір працягвае настоўваць на палітычнай падаплёцы арышту сына й ягоных партнэраў па бізнэсу. Ён і ягоная жонка Юлія назвалі дзеяньні ўладаў "палітычнай правакацыяй". Па словах былога прэм`ера, падобнымі метадамі ўлады спрабуюць дыскрэдытаваць яго як магчымага ўдзельніка кампаніі па выбарах прэзыдэнта. 
14 лютага - профсоюзная акцыя пратэсту 11:03, 13/02/2001

Так называецца зварот старшыні прафсаюзнага лідара Аляксандра Бухвостава, што ўзначальвае адзін з буйных прафсаюзаў - аўтамабільнага сельскагападарчага машынабудаваньня. Як вядома, ўлады не дазволілі акцыю пратэсту па вуліцах горада. Акцыя адбудзецца ў 16.30 на плошчы Бангалор у Менску. Дарэчы, у 17 гадзінаў у цэнтры горада "Малады фронт" (маладзёвае крыла БНФ) ладзіць сваю акцыю, несакцыянаваную ўладамі - "Любові, свабоды, переменаў!". 
Парлямантарыі АБСЭ наведаюць зь візытам Беларусь 11:02, 13/02/2001

Два члены Рабочай групы ПАСЭ па Беларусі сп. Герт Вэйскірхэн (дэпутат, Германія) і сп. Урбан Алін (дэпутат, Швэцыя) наведаюць Менск 19-20 лютага 2001г. За час іх прыбыцьця. дэлегаты маюць намер сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў: Міністэрствам замежных справаў, Адміністрацыяй прэзыдэнта й Цэтравыбаркаму. Дэлегаты таксама сустрэнуцца з дэпутатамі Вярхоўнага савету 13-га скліканьня і нядаўна выбранага Нацыянальнага сходу, а таксама з прадстаўнікамі дыпляматычных місіяў, правабарончых груп і назалежных дэпутатаў з Нацыянальнага сходу. 
У рукі міліцыі зноў трапілі беларускія хакеры 11:01, 13/02/2001

Два удзельнікі незаконных дзеяньняў з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі, былі затрыманыя 12 лютага ў Менску супрацоўнікамі ГУУС Менгарвыканкаму. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў правахоўным ведамстве, ёсьць усе падставы лічыць, што ў руках міліцыі апынуліся арганізатары хакерскай піраміды, што пасьпяхова тэрарызавалі шэраг нямецкіх фірмаў па продажу фотатэхнікі. Прыкладная страта ад незаконных зьдзелак склаў каля 50 тысячаў нямецкіх марак. 
|  |
|