Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Дзяржаўны чыноўнік ня верыць у перамогу ўлады на выбарах
11:13, 15/02/2001

- "Белорусская деловая газета" апублікавала сэнсацыйнае інтэрв`ю з былым намесьнікам главы адміністрацыі прэзыдэнта. зараз дэпутатам "палаты прадстаўнікоў" Іванам Пашкевічам. Са словаў чыноўніка, адказнага за ідэялягічную працу з насельніцтвам, становіцца зразумелым. што цяперашняя ўлада асуджаная на паразу, настолькі моцныя зараз супярэчнасьці ўнутры аслабленага рэжыму: "Я лічу, што казаць можна пра час упушчаных магчымасьцяў, пра час найдурных памылак. Афіцыйным уладам абсалютна нямала памылак, і калі насамрэч не прыняць меры па мінімізацыі наступстваў, выбары прэзыдэнта, нават у выпадку перамогі Аляксандра Лукашэнка, можна лічыць нелегітымнымі."

 ПАЛIТЫКА 

Рабочы заклікае Лукашэнку прызнаць памылкі й сыйсьці
11:12, 15/02/2001

Старшыня пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Менскага заводу аўтаматычных лініяў Міхаіл Водчыц зьвярнуўся 15 лютага з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім ідзе размова аб бядотным стане беларускіх прадпрыемстваў.

На 3,5 адсоткі вырасьлі кошты на белую гарэлку
11:11, 15/02/2001

Мінск, 13 лютага. У сувязі з ростам акцызаў на алкагольную прадукцыю ў Беларусі на 3,5 адсоткі выраслі кошты на белую гарэлку. Цяпер у розьнічным продажы паўлітровая "вінтавая" бутэлька гарэлкі "Крышталь-100" каштуе 1.600 рублёў (раней - 1.548), "Крышталь-люкс" і "Белая Русь" - 1.649 (1.596), "Белая Русь-люкс" - 1.711 (1.658). Цяперашняе павышэньне коштаў на гарэлку стала сёлета другім. Папярэдняе адбылося 12 студзеня (таксама на 3,5 адсоткі).

В Казахстане самая большая месячная зарплата в странах СНГ
11:10, 15/02/2001

Казахстан лидирует среди стран СНГ по уровню среднемесячной зарплаты, пересчитанной по официальным курсам валют, установленных нацбанками, в доллары США. Об этом свидетельствуют данные Межгосударственного статистического комитета СНГ. Согласно статистике, среднемесячная зарплата одного работника в Казахстане составила в 2000 году 94 доллара. А минимальный показатель средней зарплаты в Таджикистане - 8,7 доллара на одного человека.

У Казахстане самы высокі заробак сярод краінаў СНД
11:09, 15/02/2001

Казахстан лідыруе сярод краінаў СНД па ўзроўні сярэднямесячнага заробку, пералічанай па афіцыйным курсам валюты, устяляваных нацбанкамі, у даляры ЗША. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Міжнароднага статыстычнага камітэту СНД.

Алексій II ня бачыць перспектываў для візыту Папы ў Расею
11:08, 15/02/2001

Патрыарх Маскоўскі й Усяе Русі Алексій Другі не бачыць перспектываў для візыту ў хуткім часе Папы Рымскага ў Расею, аднак, спадзяецца, што разыходжаньні, што існуюць паміж двума цэрквамі "рана ці позна ўдасца пераадолець".

П.Барадзін "зарабіў" на рэстаўрацыі Крамля.
11:07, 15/02/2001

Былы кіраўнік па справах прэзыдэнта Расеі Павел Барадзін атрымаў $25 млн у выглядзе камісійных за рэстаўрацыю Крамля. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Абвінавачвальнай палаты Швэйцарыі. Паводле ейных дадзеных, цяперашні "дзяржсакратар саюзу Расеі й Беларусі" абвінавачваецца швейцарскім правасудзьдзем ва ўдзеле ў арганізаванай злачынай групе й адмываньні $25 мільёнаў. Усе адпаведныя дакуманты папярэдне паступілі ў Федэральны суд Брукліну. Зараз гэтыя паперы вывучаюцца, адвакаты Паўла Барадзіна змогуць іх атрымаць прыкладна праз тыдзень

Рэжымы Расеі й Беларусі аб`яднаюцца ваеннай дактрынай
11:06, 15/02/2001

МАСКВА, 15 лютага. /ПРАЙМ-ТАСС/. Расейскія й беларускія экспэрты завяршаюць працу над ваеннай дактрынай "Саюзнай дзяржавы" Расейскай Федэрацыі й Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў сёньня ИТАР-ТАСС першы намесьнік начальніка Генэральнага штабу Узброеных сілаў Расеі, генэрал-палкоўнік Валеры Манілаў.

Аляксандар Чыгір, Сяргей Каляда й Васіль Быкаў застаюцца за кратамі на 10 сутак
11:05, 15/02/2001

Двум з трох затрыманых 10 лютага ў Менску маладых людзей (сярод якіх і сын экс-прам`ера Беларусі Міхаіла Чыгіра) - Аляксандру Чыгіру і Сяргею Калядзе - утрыманьне пад вартай працягнута яшчэ на 10 сутак. Маладыя людзі былі затрыманы менскай міліцыяй быццам пры збыце выкрадзеных аўтазапчастак на аўтарынку ў мікрараёне Малінаўка і падазраюцца ва ўчыненьні крадзяжу маёмасьці ў асабліва буйных памерах (артыкул 205 частка 4 Крымінальнага кодэксу). Арыштаваныя з ізалятару часовага ўтрыманьня ГУУС Мінгарвыканкаму пераведзены ў сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму.

Дзень Сьвятога Вялянціна зноў скончыўся арыштамі
11:04, 15/02/2001

Акцыя, арганізаваная ўчора маладзёвымі апазыцыйнымі арганізацыямі, скончылася нешматлікімі арыштамі ейных удзельнікаў, паведамляе радыё "Свабода". Так, напачатку акцыі "Любові! Свабоды! Пераменаў!" на плошчы Свабоды супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух сяброў Маладога Фронту - Міхася Чыжыка й Паўла Космача.

Новы сайт: ГІБЕЛЬ МАШЭРАВА: ЛЕГЕНДЫ, ФАЛЬСЫФІКАЦЫІ Й "ФІГУРА ЗМОЎЧВАНЬНЯ"
11:03, 15/02/2001

4 кастрычніка 1980 года ў аўтамабільнай катастрофе на шасэ Менск- Масква загінуў 1-ы сакратар ЦК КПБ Машэраў. Суд прызнаў вінаватым у аварыі Мікалая Пуставіта, шафёра саўгасу "Жодзіна", у машыну якога ўрэзалася "Чайка" Машэрава, і асудзіў яго на 15 гадоў. Аднак да нідаводнай з ВАСЬМІ ПРЫЧЫНАЎ аварыі шафёр Пуставіт ня меў ніякага дачыненьня: правілы руху й бясьпекі парушыла ахова Машэрава і ён асабіста. Паколькі на афіцыйным узроўні суд на перагледжаны, удзельнікі тых падзеяў па-ранейшаму спіхваюць віну за аварыю на саўгаснага шафёра. А сям`я Машэрава сьцьвярджае, што гэта было палітычнае ЗАБОЙСТВА - выкарыстоўвае аварыю ў камэрцыйных мэтах. У прапанаваным артыкуле, што даступны па адрэсе www.postfactum.com, прыводзяцца невядомыя і нечаканыя дэталі дарожнай абстаноўкі й даказваецца абсалютная невіноўнасьць шафёра Пуставіта.

Аляксандар Абрамовіч зноў аштрафаваны
11:02, 15/02/2001

Чарговая адміністрацыйная справа ў дачыненьні да вядомага актывіста апазыцыі Аляксандра Абрамовіча, які ўзначальвае мясцовае адзьдзяленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) была разгледжана 14 лютага ў Барысаўскім гарадзкім судзе. Судзьдзя Тацяна Голуб прызнала Абрамовіча вінаватым у непавазе да суда і вынесла пастанову аштрафаваць на 5 мінімальных зарплат.

Амбасадара Югаславіі вяртаюць дадому
11:01, 15/02/2001, "Наша Свабода"

У новым годзе пачалася ратацыя амбасадараў дыпляматычных місіяў Саюзнай Рэспублікі Югаславія. Практычна ўсе амбасадары ў эўрапэйскіх краінах, прызначаныя ў свой час былым прэзыдэнтам СРЮ Слабаданам Мілошавічам, адзываюцца на радзіму новым главой саюзнай дзяржавы Воіславам Каштуніцам. Гэты працэс закрануў і Рэспубліку Беларусь, кіраўніцтва якой спрабавала дэманстраваць асабліва брацкія адносіны да адвергнутага сэрбскім народам Слабадана. На памяці Лукашэнка яму абяцаў усебаковую дапамогу. Але ў Бялградзе наступілі перамены. 15 лютага югаслаўскі амбасадар Мілорад Радзевіч з`язджае зь Менску ў Бялград.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: