 | ПАЛIТЫКА |  |

ЗША заклікаюць беларускія ўлады правесьці свабодныя дэмакратычныя выбары 11:06, 16/02/2001

Амбасадар Злучаных Штатаў пра Пастянным Савеце АБСЭ ў Вене Дэвід Джонсан зрабіў 16 лютага заяву, у якой ён заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць свабоднае волевыяўленьне народа на будучых прэзыдэнцкіх выбарах: 
Павал Севярынец усё ж арыштаваны 11:05, 16/02/2001

Лідар маладзёвай арганізацыі Беларускага народнага фронту "Малады фронт" Павал Севярынец арыштаваны 16 лютага ў Менску. Яму інкрымініруецца арганізацыя й актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі апазыцыі, што адбылася 14 лютага. 
Даверчыя граматы ад амэрыканскага амбасадара ўсё ж такі будуць прынятыя 11:04, 16/02/2001

Амбасадар ЗША Майкл Козак можа ўручыць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку на тыдні пасьля 19 лютага - заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павал Латушка. Прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства не паведаміў пра час і парадак працэдуры ўручэньня дакумэнтаў, але нагадаў, што гэтае падзеі чакаюць яшчэ некалькі дыпляматаў. Варта нагадаць: найбольш працяглы тэрмін, з восені мінулага году, - у парушэньне заканадаўчых нормаў - беларускія ўлады трымаюць у чаканьні толькі прадстаўніка дыпкорпусу ЗША. 
Лукашэнка ляціць у Катар 11:03, 16/02/2001

Аляксандар Лукашэнка з 17 па 19 лютага будзе знаходзіцца з афіцыйным візытам у Дзяржаве Катар. Плянуецца, што ў адпаведнасьці з праграмаю візыту адбудзецца сустрэча Лукашэнкі зь Эмірам Катара шэйхам Хамадам бэн Халіфай Аль Тані. Пройдуць перамовы з Прам`ер-міністрам гэтай краіны Абдалам бен Халіфай Аль Тані. Праграмаю знаходжаньня таксама прадугледжаны сустрэча зь кіраўніцтвам гандлёва-прамысловай палаты Дзяржавы Катар і наведваньне прамысловай зоны "Рас Лафан". Візыт у гэтую краіну Персыдзкага рэгіёну для шырокай публікі стаў нечаканасьцю - пра яго падрыхтоўку нічога раней не паведамлялася. Напэўна, у пошуках славутых "шматвектарных" кантактаў чыноўнікі зь МЗСу зьвярнуліся ў Катар з прозьбаю ад арганізацыі візыту і неспадзявана атрымалі згоду. Усе апошнія візыты Лукашэнкі адрозьніваюцца такога кшталту экзотыкай - Куба. Лівія, зараз вось і Катар. У цывілізаваных краінах, якія рэальна могуць дапамагчы эканоміцы Беларусі, прымаць дыктатара лічаць благім тонам. А ягоныя візыты да адыёзных рэжымаў ніякай эканамічнай карысьці не прыносяць. 
Адзін з трох падазроных па справе Чыгіра-малодшага выпушчаны на свабоду 11:02, 16/02/2001

Васіль Быкаў, які мае аднолькавае са слынным пісьменьнікам прозьвішча, але не зьяўляецца ягоным сваяком, вызвалены з-пад варты. Васіль Быкаў быў затрыманы 10 лютага разам зь Сяргеем Калядой і Аляксандрам Чыгіром - сынам вядомага палітыка Міхаіла Чыгіра. Маладых людзей падазраюць у продажы аўтазапчастак з крадзеных аўтамабіляў. Паводле правахоўчых органаў, мераю стрыманьня для Быкава абраная падпіска аб нявыезьдзе. 
Швэйцарыя адправіла ў ЗША ордэр на арышт Паўла Барадзіна. 11:01, 16/02/2001, "Наша Свабода"

У новых дакумантах, што паступілі са Швэйцарыі, таксама ўтрымліваецца абвінавачваньне Барадзіна "ўжо не ў адмываньні сродкаў, атрыманых незаконным шляхам, а ў арганізацыі злачыннай супольнасьці". Як паведамляе НТВ са спасылкаю на Інтэрфакс, прэсавы сакратар "дзярсакратара саюзу Расеі й Беларусі" Іван Макушок нагадаў у сувязі з гэтым, што раней швэйцарскія ўлады прадставілі правасудзьдзю ЗША дакуманты на прымусовае прывядзеньне для дачы паказаньняў Барадзіна. 
|  |
|