Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Зьміцер Завацкі вылучаны на прэмію ПА АБСЭ за журналістыку й дэмакратыю
11:11, 22/02/2001


 ПАЛIТЫКА 

"Комсомольская правда" ў Беларусі папярэджана за справу Чыгіра-малодшага
11:10, 22/02/2001

Газэце "Комсомольская правда в Беларуси" Дзяржаўны камітэт па друку вынес папярэджаньне ў сувязі з парушэньнем артыкулу 32 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Гэты артыкул абвяшчае, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на своечасовае, аператыўнае атрыманьне праз сродкі масавай інфармацыі дакладных зьвестак аб дзейнасьці дзяржаўных органаў, грамадзкіх аб`яднаньняў, аб палітычным, эканамічным і міжнародным жыцьці.

"Бомба тыдня " ад Юры Хашчавацкага
11:09, 22/02/2001

Новы дакументальна-публіцыстычны фільм вядомага беларускага кінарэжысэра Юры Хашчавацкага "Богі сярпа і молата" атрымаў высокую ацэнку ўдзельнікаў прэстыжнага Берлінскага кінафестывалю, які праходзіў 7-18 лютага. У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН рэжысэр паведаміў, што фільм быў зроблены па заказу франка-германскага тэлеканалу ARTE пры ўдзеле польскага боку. Паказ фільма праходзіў 12, 13 і 14 лютага ў праграме маладога кіно "Форум" пры перапоўненых залах, прычым кожны з чатырох паказаў завяршаўся дзвюхгадзіннай дыскусіяй, адзначыў рэжысэр. Паводле ягоных словаў, нямецкія газэты назвалі фільм "бомбай тыдня". Спецыялістамі ЮНЕСКА карціна адабрана на міжнародны фестываль дакументальнага кіно INPUT, які сёлета адбудзецца ў Кейптаўне.

Станіслаў Банданкевіч: Расея гатовая заплаціць, каб паглынуць беларускую эканоміку, банкі й мець выхады на Эўропу
11:08, 22/02/2001, ГазэтаСНГ.Ru

Ратыфікацыя Расейскай Дзярждумаю пагадненьня паміж Расейскай Федэрацыяй і Беларусьсю аб увяддзеньні адзінай грашовай валюты й фарміраваньні адзінага эмісійнага цэнтру "саюзнай дзяржавы" выклікала вайну камэнтараў у беларускіх дзяржаўных і апазыцыйных сродках масавай інфармацыі. Як паведамлялася, пагадненьне плянуе зь першага студзеня 2005 года адзінай грашовай адзінкі "саюзу". Яе ролю будзе выконваць расейскі рубель.

На Брестчыне народу задаўжалі ўжо больш за паўмільярды
11:07, 22/02/2001

Старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Васіль Далгалёў аб`явіў вымову двум сваім намесьнікам - Уладзімеру Сьцяпанаву й Васілю Двараніновічу. Падставаю для гэтага паслужылі праблемы з выплатамі заработнай платы. Паводле зьвестак на 16 лютага, даўгі за сьнежань на Брэстчыне склалі 590,5 мільёны рублёў. 102 з 112 запазычыўшых сваім работнікам суб`ектаў гаспадараньня - калгасы і саўгасы.

Маладосьць Эўропы губіць алькаголь
11:06, 22/02/2001, ИТАР-ТАСС

Кожная чацьвёртая сьмерць маладых эўрапейцаў ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў зьвязана з ужываньнем алькоголю. У розных краінах Эўропы сьмяротнасьць сярод маладзі ад ужываньня алкаголю хістаецца ад 13 да 32 адсоткаў ад агульнай колькасьці сьмяротных выпадкаў. У выніку вывучэньня гэтай праблемы ў розных рэгіёнах кантыненту былі выдзеленыя 4 групы краінаў і складзена табліца сьмяротнасьці сярод моладзі, зьвязанай з ужываньнем алькаголю. Па дадзеных эспэртаў, лідзіруе чацьвёртая група, у якую ўваходзяць Расея, Беларусь, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія, Малдова, Казахстан і Венгрыя. Эўрапейцы рана прывыкаюць да бутэлькі. Па дадзеных апытаньня, 12 адсоткаў 11-гадовых дзяцей знаёмыя са станам ап`яненьня.

Амэрыканскі амбасадар пасьля шматмесячнага чаканьня ўручае граматы Лукашэнку
11:05, 22/02/2001

Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак уручыць 22 лютага свае даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Пауза з уручэньнем, якая расьцягнулася па віне беларускіх уладаў на чатыры месяцы, скончылася. Кіраўнік дыпляматычнай місіі Злучаных Штатаў Амэрыкі прыехаў ў Менск у кастрычніку 2000 года. І хутка ўручыў копіі даверчых граматаў мінуламу главе зьнешнепалітычнага ведамства Уралу Латыпаву. Ліхтургі перасьледавалі Козака ўвесь гэты час.

Які парлямант будзе прадстаўляць Беларусь у ПА АБСЭ?
11:04, 22/02/2001, "Наша Свабода"

Адказ на гэтае пытаньне будзе разглядаць сёньня Камітэт па паўнамоцтвах пры Пастаяннай камісіі АБСЭ (ПК АБСЭ) у Вене. Спэцыяльна для гэтага паседжаньня будзе прадстаўлена справаздача аб двухдзённым візыце ў Менск членаў спэцыяльнай групы ПА АБСЭ, якая пакінула нашую краіну пазаўчора. Мэтаю яе наведваньня беларускай сталіцы зьявілася ўстанаўленьне фактаў, зьвязаных з членствам Рэспублікі Беларусь у Парляманцкай асаблеі АБСЭ.

Справа Чыгіра-малодшага: яго саўдзельніку прад`яўлена абвінавачваньне, і арыштавана яшчэ два чалавекі
11:03, 22/02/2001

Абвінавачаньне Сяргею Калядзе, які 10 лютага быў затрыманы міліцыяй разам з Аляксандрам Чыгіром, сынам былога прам`ер-міністра Беларусі выстаўлена 20 лютага. Каляда абвінавачваецца ў набыцьці або збыце матэрыяльных каштоўнасьцяў, загадзьдзя здабытых злачынным шляхам, учыненых групай асоб па папярэдняй змове. У дачыненьні да Сяргея Каляды абрана мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай на тэрмін да двух месяцаў.

Суд па Маршу Свабоды быў прыпынены, пакуль у Менску працавалі "рэвізоры" з АБСЭ
11:02, 22/02/2001

У перыяд знаходжаньня ў Менску дэлегацыі рабочай групы Парляманцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі с 19 по 20 лютага ў Менскім гарадзкім судзе было спынена паўторнае судовае разьбіральніцтва па справе лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча і дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Валеры Шчукіна. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых непарадкаў падчас Марша Свабоды ў Менску 17 кастрычніка 1999 года.

Польшча пагадзілася на будаўніцтва газапроваду ў абход Украіны
11:01, 22/02/2001, НТВ.ру

ААТ "Газпрам" і ўрад Польшчы пераадолелі ўсе рознагалосьсі па пытаньні будаўніцтва газапроваду з Польшчы ў Славакію ў абход Украіны. Як паведамілі Агенцтву нафтавай інфармацыі крыніцы, блізкія да перамоўнага працэсу, бакі дасягнулі адпаведных дамоўленасьцяў падчас нядаўняга візыту главы "Газпраму" Рэма Вяхірава ў Польшчу, дзе ён сустракаўся зь міністрам эканомікі Польшчы Янушам Штэйнхоффам. Як было падкрэсьлена падчас перамоваў, "перыяд рознагалосьсяў скончыўся, пачаўся этап канструктыўнага супрацоўніцтва па гэтым праэкце".

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: