Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28       


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Генэрал-кандыдат Казлоўскі пабываў на допыце ў пракуратуры
11:12, 28/02/2001

Беларуская вайсковая пракуратура сьцьвярджае: нядаўны допыт экс-міністра абароны Паўла Казлоўскага не зьвязаны зь ягонай палітычнай дзейнасьцю - Казлоўскі быў дапытаны ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, распачатай 5 лютага гэтага году. Паводле сьледчых пракуратуры, крымінальная справа заведзеная з прычыны матэрыяльнае шкоды на суму 175 тысяч даляраў, учыненай нямецкаю фірмай беларускаму танкарамонтнаму заводу: у Нямеччыну пасьля ліквідацыі ў Беларусі вайсковай тэхнікі быў пастаўлены мэталалом, ня поўнасьцю аплочаны дагэтуль. Дамову пастаўкі ў 1994 годзе падпісваў Павал Казлоўскі - на той час міністар абароны Беларусі. Павал Казлоўскі, аднак, заяўляе, што факт позвы ў пракуратуру па справе семігадовай даўніны зьяўляецца спробай уладнага ціску на яго як магчымага суперніка Аляксандра Лукашэнкі ў прэзыдэнцкіх выбарах, перадае радыё "Рацыя".

 ПАЛIТЫКА 

"Росузбраеньне" давала хабар дарадцу экс-прэзыдэнта Перу
11:11, 28/02/2001, НТВ.ру

Скандальна вядомы дарадца зьнятага ўвосень мінулага года прэзыдэнта Перу Альберта Фухіморы, уселадарны шэф перуанскай службы бяспекі Ўладзіміро Монтэсінас атрымаў 35 млн. камісійных за набытыя расейскія самалёты МиГ-29. Гэтыя дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе камісіі парляманту Перу, што займаецца расьсьледаваньнем дзейнасьці Монтэсінасам . Па адной зь версыяў, якую выдзьвігаюць члены парляманцкай камісіі, грошы ад "Росузбраеньня" былі атрыманыя Мантэсінасам пры падпісаньні кантракту на набыцьцё перуанцамі самалётаў у Беларусі ў 1996 годзе.

У магілеўскіх садках дзеці засталіся бяз хлеба і малака
11:10, 28/02/2001

У Магілеве прайшла чутка, што ў дзіцячых садах пачаліся перабоі з харчаваньнем. Чутку падцьвердзілі ў адзьдзеле сацыяльнага разьвіцьця МРУПП "Хімвалакно". Сытуацыя ў 19 дзіцячых садах, якія належаць прадпрыемству вельмі складаная. Амаль тыдзень у рацыёне трох тысячаў дзетак не было малочных прадуктаў, а затым яны былі пазбаўлены й хлеба.

За нявыплату заробку ў Брэсьце могуць звольніць двух чыноўнікаў
11:09, 28/02/2001

Па рашэнюні кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкаму двум чыноўнікам абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньню аб`яўленыя вымовы з наступным разглядам пытаньня аб іх адпаведнасьці займаемым пасадам.

40 тысячаў рублёў - сярэдняя пенсія ў Гарадзенскай вобласьці
11:08, 28/02/2001

40 тысячаў 859 рублёў склаў сярэднi памер пенсii за люты ў Гродзенскай вобласьцi. Такую лiчбу назваў 23 лютага на прэс-канферэнцыi начальнiк упраўленьня сацыяльнай абароны насельнiцтва Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэту Рыгор Антановiч.

УДАКЛАДНЕНЬНЕ
11:07, 28/02/2001

Мы прыносім свае выбачэньні наведвальнікам вэб-сайту за недакладную інфармацыю адносна інцэдэнту ў Гомлі па справе Юры Бандажэўскага. Спачатку намі была выкарыстана інфармацыя праваабарончага цэнтру "Вясна" пра тое, што міліцыя пачала бойку з праваабаронцам Валеры Шчукіным. Пазьней ПЦ "Вясна" ўдакладніў, што такога інцыдэнта не было.

Трэцi выпуск нелегальнай газэты "Народный президент"
11:06, 28/02/2001

Чарговы выпуск ананімнай газэты "Народны прэзыдэнт" распаўсюджваецца ў апошнія тыдні ў Менску й іншых гарадох Беларусі. Нам пашчасьціла атрымаць адзін экзэмпляр гэтага суперпапулярнага выданьня, выхад якога пачаўся прыкладна паўтары гады таму. У нас было зьмешчана два нумары гэтай газэты. Сёньня - трэці ТУТ.

Лукашэнка ўзнагародзіў свайго сына медалём
11:05, 28/02/2001, Ю.С.Ньюс

23 лютага Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 105, якім "за ўзорнае выкананьне воінскага абавязку, высокае прафесійнае майстэрства і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай мяжы" ўнагародзіў сярод астатніх пагранічнікаў…. Лукашэнку Віктара Аляксандравіча - "афіцэра адзьдзелу вайсковай часткі 1250 пагранічных войскаў, капітана". Разам з капітанам Лукашэнка медалі "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы" ўдастоіліся ягоныя калегі па прыгранічнай "кропцы" - старэйшы лейтынант Юры Мацюкевіч, старэйшы прапаршчык Сяргей Гарбачык і прапаршчык Барыс Ліньнік.

Аднадзённы страйк прыватных прадпрымальнікаў
11:04, 28/02/2001

адбываецца 28 лютага на Беларусі. У акцыі прымаюць удзел гандляры рэчавых рынкаў сталіцы і іншых гарадоў, а таксама многія ўладальнікі гандлёвых шапікаў. Галоўнай прычынай забастоўкі зьяўляецца памер базавых ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плануецца ўвесьці па праэкце дэкрэта прэзыдэнта аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў.

У ЗША лічаць вынікі венскага паседжаньня ПА АБСЭ паразаю Лукашэнкі й Расеі
11:03, 28/02/2001

У Рацыі зьявілася інфармацыя пра рэакцыю афіцыйнага Вашынгтону на вынікі паседжаньня сталага Камітэту Парляманцкай Асамблеі АБСЭ ў Вене, якое адбылося два тыдні таму. Згодна з рэкамэндацыямі Мандатнай Камісіі Сталаму Камітэту, месца Беларусі ў Парляманцкай Асамблеі пакуль застанецца пустым. Урад Злучаных Штатаў лічыць гэты вынік сур`ёзнай паразаю Расеі й яшчэ большай паразаю Лукашэнкі.

Ірына Хакамада: Расеі патрэбна рухацца ў Эўразьвяз, а не аб`ядноўвацца зь Беларусьсю й Малдовай
11:02, 28/02/2001

Адзін зь лідараў расейскай партыі Саюз Правых Сілаў Ірына Хакамада заявіла, што ў хуткім часе нельга чакаць пашырэньня "саюзу Расеі й Беларусі" за лік уключэньня туды Малдовы. Яна адзначыла, што саюз дзьвюх дзяржаваў пакуль зьяўляецца "хутчэй эфемэрным утварэньнем, значна больш жаданым, чым эканамічна рэальным". Хакамада мяркуе, што для краінаў Садружнасьці, незалежна ад таго, якія сілы знаходзяцца там пры ўладзе, неабходна не замыкацца ў рамках гэтага ўтварэньня, а інтэгравацца ў эўрапейскую садружнасьць.

Беларускія ўлады "кінулі" рускіх калегаў пасьля атрыманьня стабілізацыйнага крэдыту
11:01, 28/02/2001

Пытаньне пра статус, задачы і функцыі адзінага Эмісійнага цэнтру "саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі" не вырашаны ў сувязі з рознымі пазыцыямі бакоў, заявіў учора першы намесьнік стршыні праўленьня Нацбанку Беларусі Павал Калаур.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: