Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўнікі беларускай ваеннай прамысловасьці наведалі Іран 11:15, 12/11/2001
Дэлегацыя Рэспублікi Беларусь на чале з міністрам прамысловасьці з 8 па 17 лістапада знаходзіцца ў Іране. У складзе дэлегацыі прадстаўнікі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць або ваенную прадукцыю, або тавары падвойнага прызначэньня. На думку лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, “...відавочна, што беларуская дэлегацыя ў Тэгеране абмяркоўвае не пастаўкі сьвяточных елак, а прадукцыю ваенна-тэхнічнага характару. Афіцыйны Менск ходзіць па лязу. Гандаль зброяй зь Лівіяй, Іракам, Сірыяй можа прывесьці да вельмі жортскіх санкцыяў адносна Менску. І законапраэкт сенатара Джэса Хелмса можа стаць толькі першай ластаўкай”.