Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Фінляндыі канфіскавана звыш 8 тонаў жэле з утраманьнем спіртусу з Беларусi 11:01, 14/11/2001
У Фінляндыі канфіскавана звыш 8 тонаў жэле з утрыманьнем спіртусу. Яго знайшлі ў прыватным доме недалёка ад горада Лохья, перадае РІА "Новости". Жэле складаецца са спіртусу з дадаткам стэарына. Пры ўвозе ў краіну прадстаўнікі яго прадставілі мытнікам як мыйны сродак. Спіртус у такім выглядзе кантрабандысты ўвозяць у Фінляндыю ўпершыню. Калі б за яго заплацілі падаткі, то іх сума склала б 3,7 млн. фінскіх марак. Жэле вырабленае на хімічным прадпрыемстве Беларусі. У Фінляндыю яно трапіла праз Літву і Эстонію. У кантрабандзе падазраецца міжнародная злачынная групоўка. 7 з 13 падазроных ужо затрыманыя праваахоўчымі ворганамі Фінляндыі.