Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьледчы камітэт зьняў з Міхаіла Чыгіра абвінавачваньне ў крадзяжы 1 мільёну даляраў
11:04, 14/11/2001

З экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра зьнялі абвінавачваньне ў крадзяжы мільёну даляраў. Пра гэта яму паведамілі на чарговым допыце ў сьледчым камітэце пры Міністэрстве ўнутраных справаў. Сьледчыя спасылаліся на тое, што прайшоў тэрмін даўнасьці гэтага злачынства. Што да былых абвінавачваньняў ў нявыплаце падаткаў, то іх пакінулі.

Між тым, экс-прэм’ер ня згодны з афіцыйнай фармулёўкай зьняцьця з яго абвінавачваньняў у крадзяжы банкаўскіх грошай. Чыгір заяўляе, што будзе дабівацца, каб суд прызнаў яго менавіта невіноўным.

“Закрыцьцё справы з прычыны сканчэньня тэрміну даўнасьці ня здымае зь мяне падазрэньняў ў тым, што я не рабіў. Пакуль гэтая пляма з маёй рэпутацыі ня змыта, я не спынюся. Да гэтага ж, няма адказу на маё ытаньне, хто насамрэч віноўны ў траце мільёну даляраў? Калі сьледчых гэта ўжо не цікавіць, то мне неабыякавы лёс дзяржаўных грошай. Я настойваю, каб гэтая справа зноў трапіла ў суд, і там была пастаўленая канчатковая кропка ў гэтай гісторыі”, -- заявіў у інтэрвію Радыё Свабода Міхаіл Чыгір.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года Менскі гарадзкі суд ужо прызнаваў віну Міхаіла Чыгіра ў крадзяжы банкаўскіх грошай недаказаннай, але пракуратура гэтае рашэньне аспрэчыла.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: