Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жорсткая школа для ЗУБРа
11:05, 14/11/2001, ЗУБР

Вучань восьмай клясы сш №5 Салігорску Аляксандар Гулькевіч зьвярнуўся ў Салігрскае аддзяленьне Беларускага Гэльсынскага Камітэту 27 кастрычніка. У сваёй заяве школьнік давёў, што дырэктар школы Валянціна Аркадзьеўна Ястраб выклікала яго да сябе ў кабінет. Там яна і завуч школы па сацыяльнай рабоце спрабавала прымусіць падлетка прызнацца ў тым, што той напісаў на цяпліцы пры школе слова “ЗУБР”. Калі Саша адмовіўся прызнаць віну, дырэктар, якая, дарэчы, зьяўляецца заслужаным настаўнікам БССР, ударыла вучня кулаком у твар, а таксама пагражала, што калi ён не “прызнаецца” да прыхода міліцыі, то будзе яшчэ горш.

Кіраўнік Салігорскага аддзяленьня БГК Ларыса Насановіч тлумачыць, што ніхто з выкладчыкаў ці вучняў ня бачыў, як Саша што-небудзь пісаў на цяпліцы. Усе перасьледы тлумачацца тым, што носіць значку руху ЗУБР.

Сацыяльны педагог школы прымушала яшчэ двух іншых вучняў той самай клясы - братоў Аляксандра і Сяргея Падсекіных - абгаварыць сябе і Гулькевіча.

Супрацоўнікі Салігорскага аддзяленьня БГК напісалі скаргу ў пракуратуру. Аднак на днях адтуль прыйшла адмова пра ўзбуджэньне крымінальнае справы на падставе адсутнасьці складу злачынства. Узбудзіць крымінальную справу адносна Аляксандра Гулькевіча па просьбе дырэктара школы на паклёп пракуратура адмовіла на падставе таго, што той ня можа прыцягвацца да адказнасьці таму, што ён не дасягнуў шаснаццацігадовага ўзросту.

Нагадаем, што перасьлед школьнікаў распачаўся ў Салігорску ў канцы верасьня. Тады яны напісалі зварот да старшыні Салігорскага выканкаму Галіны Петрашка і самому Аляксандру Лукашэнку з патрабаваньнем узнавіць будаўніцтва школы №13, якое ўжо некалькі гадоў стаіць на месцы. У сярэдзіне кастрычніка некалькіх навучэнцаў выклікалі на допыты ў пракуратуру, дзе сьледчыя высьвятлялі, з чыёй ініцыятывы напісаны ліст, а дзесяцёх вучняў СШ №3 паставілі на ўнутрышкольны ўлік.

Зараз дзяцей пачалі зьбіваць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: