Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы выступаюць супраць інтэграцыі з Расеяй 11:13, 14/11/2001, GazetaSNG.ru
20,8% грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у сацыялягічным апытаньні ў Беларусі, зьяўляюцца перакананымі праціўнікамі інтэграцыі з Расеяй. 15.6% -- прыхільнікамі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, якія праводзіў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у кастрычніку. Як адзначаюць сацыёлягі, упершыню за апошнія два гады колькасьць перакананых праціўнікаў інтэграцыі пераўзышла колькасьць яе перакананых прыхільнікаў. Якім адносінам з брацкай краінай аддаюць перавагу ўдзельнікі апытаньня?
Перш за ўсё “дабрасуседзкім адносінам Расеі й Беларусі як дзьвюх незалежных дзяржаваў”. За гэта выказаліся 36,1% апытаных. За “саюз дзьвюх незалежных краінаў” – 45,6%. За аб’яднаньне з Расеяй выступае толькі каля 16% рэспандэнтаў. Для параўнаньня варта сказаць, што ў жніўні такіх было 21,2%. Дарэчы, пагаршэньне інтэграцыйных настрояў у беларускім грамадзтве працягваецца, па сцьвярджэньні Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, ужо трэці месяц.