Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь: Адсутнасьць эканамічных рэформаў можа пацягнуць адмову ў крэдыце
11:16, 14/11/2001, Рон Сiновiц, RFE/RL

Эўрапейскі Банк Рэканструкцыі й Разьвіцьця вызначаецца з новай стратэгіяй адносна Беларусі. Дадзенае рашэньне насьпела ўжо даўно ў сувязі з адмоваю афіцыйнага Менску ісьці па шляху дэмакратычных пераўтварэньняў. ЭБРР ня мае намеру цалкам спыніць крэдытаваньне і інвестыраваньне ў эканоміку Беларусі. Аднак некаторыя афіцыйныя асобы лёнданскага бюро арганізацыі заявілі ў прыватнай размове прадстаўнікам RFE/RL, што высновы назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ зьяўляюцца падставаю для разгляду пытаньня аб замарожваньні капіталаўкладаньняў у дзяржаўны сэктар краіны, што можа быць уключана ў стратэгію асобным пунктам.

Заклік да прыняцьця новай стратэгічнай лініі прыйшоўся адразу пасьля красавіцкага папярэджаньня прэзыдэнта ЭБРР Жана Лем’ера, накіраванага на імя Аляксандра Лукашэнкі. У сваім лісьце Лем’ер паведаміў Лукашэнку, што рашэньне аб замарожваньні дапамогі Беларусі ня зьменецца да таго часу, пакуль беларускі ўрад ня будзе прадпрымаць дэмакратычных крокаў напярэдадні выбараў 9 верасьня.

Лем’ер таксама адзначыў у размове з прадстаўніком RFE/RL, што нежаданьне Менску выканаць дадзенае патрабаваньне прывядзе да таго, што Банк спыніць сваю працу на тэрыторыі Беларусі, і ў выніку гэта можа прывесьці да спыненьня членства Беларусі ў дадзенай арганізацыі.

Кіраўніцтва ЭБРР таксама паведаміла пра сваю заклапочанасць з нагоды парлямэнцкіх выбараў мінулага году, асабліва што датычыць перасьледу апазыцыйных кандыдатаў і перашкодаў працы назіральнікаў.

На мінулым тыдні АБСЭ надрукавала фінальную справаздачу па верасьнёўскіх выбарах. У справаздачы сфармуляваныя тры асноўныя высновы, прапанаваныя на разгляд міжнародных арганізацыяў.

Па-першае, па словах назіральнікаў, выбарчая кампанія і сам працэс галасаваньня не адпавядалі асноўным патрабаваньням АБСЭ да дэмакратычных выбараў.

Па-другое, у справаздачы адзначаецца, што ў Беларусі таксама зараджаецца грамадзянская супольнасьць, якая можа стаць базаю для фармаваньня дэмакратычнай палітычнай структуры, якая прадстаўляе ўсе слаі насельніцтва.

І, нарэшце, на думку АБСЭ, ізаляцыя Беларусі не адказвае інтарэсам беларускага народа і ня будзе аказваць судзеяньня дэмакратычнаму разьвіцьцю.

Генэральны сакратар ЭБРР Антоніо Марыя Кошта заявіў, што пакуль яшчэ занадта рана абмяркоўваць нюансы беларускай стратэгіі, паколькі плян знаходзіцца на пачатковай стадыі распрацоўкі. Аднак, чыноўнік адзначыў важкасьць таго, што АБСЭ раіць устрымацца на дадзеным этапе ад увядзеньня ізаляцыі супраць Беларусі: “Мы натуральна выдатна дасьведчаныя аб трох пунктах, якія закранаюцца ў дакумэнце АБСЭ. Зараз мы ня можам прымаць рашэньняў па гэтых пунктах, асабліва што датычыць трэцяга. Аднак, мы прымем гэта на ўвагу ў момант распрацоўкі новай стратэгіі адносна Беларусі і асабліва ў пэрыяд яе абмеркаваньня”.

Са словаў Кошты, Палажэньне №1 хартыі ЭБРР кажа пра тое, што Банк надзяляе асаблівую ўвагу дэмакратычным рэформам краіны-атрымальніка, як ніякая іншая арганізацыя, ці то МВФ ці сусьветны Банк: “Вядома, мы з усёй сур’ёзнасьцю ставімся да палажэньня №1, бо менавіта яно робіць наш мандат адрозным ад мандатаў іншых арганізацыяў. Мы працуем толькі ў тых краінах, якія разьвіваюцца дэмакратычна і рынкава. Таму дадзены аспэкт будзе разглядацца намі ў першую чаргу, пасьля чаго будуць уносіцца іншыя прапановы па стратэгіі”.

Кошта патлумачыў, што перш чым законапраэкт будзе вынесены на разгляд дырэктарату, які і будзе прымаць канчатковае рашэньне па пытаньні, яго павінны будуць абмеркаваць у неафіцыйнай абстаноўцы і рэжыме брэйн-стромінг. Тамсама будзе прымацца першапачатковае рашэньне. Дадзены этап, па словах Кошты, будзе займаць каля трох тыдняў. Пасьля чаго, у сьнежні савет дырэктараў павінен будзе зацьвердзіць праэкт канчаткова.

У выпадку, калі ЭБРР прыме рашэньне аб спыненьні членства Беларусі гэта стане беспрэцэдэнтным крокам у гісторыі арганізацыі. Да гэтага толькі Туркмэністан падвяргаўся мерам дысцыплінарнага ўзьдзеяньня, а менавіта фінансаваму замарожваньню, праз адсутнасьць дэмакратычных рэформаў. Дадзены крок быў зроблены пасьля чарговага папярэджаньня Банка і адмовы прэзыдэнта Сапамурата Ніязава сустрэцца з групаю афіцыйных асобаў ЭБРР, якія прыбылі ў Туркмэністан спэцыяльна для сустрэчы з ім.

МВФ спыніў фінансаваньне Беларусі ў 1995 г. у адказ на нежаданьне ўраду Лукашэнкі ісьці шляхам прапанаваных рэформаў.

Супрацоўніцтва паміж Менскам і МВФ аднавілася ў сакавіку гэтага году з увядзеньнем шасьцімесячнай праграмы маніторынгу. Праграма не ўключала ў сябе фінансаваньне. Яна служыла толькі праверачным тэстам на захаваньне беларускім урадам узятых на сябе абавязацельстваў.

На днях МВФ заявіў, што ўрад толькі часткова спраўляўся з пастаўленай задачай. Прадстаўнік МВФ Джон Одлінг-Смі адзначыў на сустрэчы ў Менску, што на дадзены момант казаць аб аднаўленьні крэдытаваньня Беларусі з боку МВФ не даводзіцца.

Сусьветны Банк таксама займаецца распрацоўкай “стратэгіі па аказаньні дапамогі” Беларусі, у рамках якой ёй могуць аказаць падтрымку ў памеры 260 млн. даляраў у наступныя тры гады.

Сусьветны Банк прытрымліваецца палітыкі прыняцьця рашэньняў па фінансаваньні на падставе эканамічных крытэраў. Аднак распрацаваныя ім праграмы таксама ўключаюць у сябе праэкты па ахове здароўя і навакольля, якія павінны ў сваю чаргу падтрымоўвацца ўрадам і іншымі донарамі. Гэтыя праэкты могуць аказацца пад пагрозаю зрыву ў сувязі з адсутнасьцю дэмакратычных пераўтварэньняў на Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: