Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Ашмянах на заводзе звальненьні
11:03, 20/11/2001

У Ашмянах аб’яўлена пра скарачэньне 42 працоўных месцаў мясцовага завода “Радыётэхніка”. Навіна аб скарачэньні стала непрыемным сюрпрызам для ўсяго працоўнага калектыву “Радыётэхнікі”. Ашмянскі завод вырабляе радыётэхнічную прадукцыю для такіх прадпрыемстваў, як, напрыклад, МТЗ, МАЗ, БелАЗ. Аднак сёлета гэтае партнёрства стала для прадпрыемства стратным.

Напярэдадні выбараў кошты на прадукцыю завода былі “замарожаныя”. Такім чынам, кошты на сыравіну і камплектуючыя вырабы расьлі, а кошт на заводзкую прадукцыю паўгады заставаўся бяз зьменаў. У выніку, для таго, каб выплаціць наступны заробак, заводу патрэбна будзе браць крэдыт.

У выніку – “42 чалавекі – гэта маль 10 адсоткаў ад колькасьці нашых працоўных. Будуць скарачацца інжынерна-тэхнічныя працоўныя і працоўныя дапаможных службаў. Матывацыя такая, што ў сувязі з благім эканамічным становішчам, нібы зьявілася неабходнасьць прывесьці ў адпаведнасьць колькасьць працоўных, якія непасрэдна працуюць за станком і якія абслугоўваюць іх”, -- заявіў у інтэрвію Радыё Свабода старшыня прафсаюзнага камітэту завода Іван Амбражэвіч. На “Радыётэхніцы” ўжо два месяцы не выплочваюць заробак. На мінулым тыдні працоўныя выказалі сваё незадавальненьне, ім паабяцалі фінансавую дапамогу. Аднак пакуль гэтыя абяцаньні не ажыцьцявіліся. І зараз высьвятляецца, што ўлады для пераадоленьня фінансавай крызы параілі адміністрацыі прадпрыемтсва скараціць частку працоўнага персаналу.

Тых, хто трапіць пад гэтае скарачэньне, чакаюць наперадзе сур’ёзныя выпрабаваньні. У Ашмянах цяжка ўладкавацца на працу. На сёньня тут, як паведаміла прадстаўнік мясцовага цэнтру працаўладкаваньня Аксана Дубаневіч, ужо зарэгістравана 143 беспрацоўных. Ці гатовы цэнтар працаўладкаваньня прапанаваць працу яшчэ 42 зволеным працоўным?

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: