Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У Менску пачаліся арышты чыноўнікаў і дырэктароў прадпрыемстваў
11:25, 22/11/2001

Генэральнай пракуратурай РБ сёньня быў затрыманы кіраўнік аб’яднаньня “Атлант” па вытворчасьці халадзільнікаў Леанід Калугін. Прычыны затрыманьня Калугіна, буйнога бізнэсоўца, які балятаваўся сёлета на пасаду прэзыдэнта, да гэтага часу невядомыя. Сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі калектыву Рэспубліканскага шпіталю Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта, Аляксандар Лукашэнка паведаміў пра тое, што кіраўнік аднаго з буйных прадпрыемстваў краіны зьмешчаны ў сьледчы ізалятар. Сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў пра тое, што сёньня прад’яўлена крымінальнае абвінавачваньне аднаму з кіраўнікоў выканаўчых ворганаў улады “ў рангу міністра”. Як ўдалося высьветліць, ім стаў кіраўнік Упраўленьня Беларускай чыгункі Рахманькоў. Аднак паколькі Рахманькоў зьяўляецца “дэпутам” верхняй палаты “парлямэнту”, то ягоная персона пакуль недатыкальная. Нагадаем, што на днях супрацоўніка Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў арыштавалі намесьніка начальніка Ўпраўленьня БЧ Назарэнку. Дарэчы, падчас аповеду аб арыштах буйных бізнэсоўцаў і чыноўнікаў Лукашэнка заявіў літаральна наступнае: "На очереди еще человек пятнадцать".

 ПАЛIТЫКА 

Анатоль Лябедзька не выключае разьвіцьця ў Беларусі румынскага варыянту падзеяў
11:24, 22/11/2001

“Па нашых дадзеных, 53 адсоткі беларускіх прадпрыемстваў – банкруты, якія працягваюць браць крэдыты. Толькі 6 адсоткаў выпускаюць канкурэнтназдольную на сусьветным рынку прадукцыю. Краіна займае 142-е месца ў сьвеце па інвестыцыйнай прыцягальнасьці. Або ў нас пачнуцца рэальныя зьмены, або межы зачыняюцца па пэрымэтру, зьнікаюць яшчэ некалькі палітычных дзеячоў, гайкі закручваюцца да немагчымага, а незадаволенасьць людзей даходзіць да такой ступені, што я не выключаю румынскага разьвіцьця падзеяў”, -- заявіў у інтэрвію расейскай газэце ИЗВЕСТИЯ лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Чытайце інтэрвію з Анатолем Лябедзькам на нашым сайце.

Вярхоўны Савет нагадвае, што ён адзіны дэмакратычны абраны парлямэнт Беларусі
11:23, 22/11/2001

Прэзыдыум Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня выступіў з заяваю “Аб прэзыдэнцкіх выбарах і пераемніку Вярхоўнага Савету”. Пры канстатацыі таго, што галоўным вынікам прэзыдэнцкай кампаніі стала масавая фальсыфікацыя волевыяўленьня народа Беларусі, а таксама тое, што ўлады працягваюць рэпрэсіі адносна апанентаў рэжыму і недзяржаўных мас-медыя; прымаючы на ўвагу, што міжнародная супольнасьць прызнала “прэзыдэнцкія выбары” ў Беларусі недэмакратычнымі і неадпаведнымі міжнародным агульнапрынятым стандартам, а таксама тое, што па-ранейшаму існуе рэальная пагроза незалежнасьці Беларусі, Вярхоўны Савет заявіў, што сёньня ён зьяўляецца апошнім дэмакратычна абраным парлямэнтам Беларусі.

У Менск прыбудуць дэлегацыі ПА АБСЭ і ПК ПАСЭ
11:22, 22/11/2001

Кіраўнік Працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф 25-27 лістапада будзе знаходзіцца з візытам у Менску. Як паведамілі ў МЗС, мэтай візыту будзе “вывучэньне і ацэнка сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, знаёмства з дзейнасьцю Нацыянальнага сходу Беларусі у сьвятле разгляду пытаньня аб прадстаўніцтве Беларусі ў ПА АБСЭ”. Адначасова пачалася падрыхтоўка да візыту ў Менск дэлегацыі Палітычнага Камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы. Рашэньне аб наведваньні рэспублікі было прынята на паседжаньні ПК ПАСЭ, які прайшоў у Вільні. Асноўная мэта візыту парлямэнтараў – пошук шляхоў да надыходзячага дыялёгу. Ці атрымаецца дыялёг – пакуль казаць рана. Шмат што будзе залежыць ад пастаноўкі пытаньняў для абмеркаваньня.

Пытаньне аб вяртаньні статусу “спэцыяльна запрошанага” будзе разгледацца ў сьнежні
11:21, 22/11/2001

Пытаньне аб вяртаньні Беларусі статуса “спэцыяльна запрошанага” будзе разглядацца на пленарным паседжаньні Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы ў сьнежні 2001 году ў Парыжы. Гэта стала вядома пасьля паседжаньня Паліткамітэту Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы, што адбылося 19-20 лістапада ў Вільні. У рамках праграмы працы паседжаньня было праведзена закрытае паседжаньне камітэту па пытаньні ўзаемаадносінаў ПАСЭ і Рэспублікі Беларусь.

Пасьля зьдзелак зь Беларусьсю й Расеяй у пэруанцаў зьнікла 40 мільёнаў даляраў
11:20, 22/11/2001, Gazeta.ru

Былы міністар эканомікі Пэру Горхэ Камэт заявіў пра зьнікненьне 40 млн.даляраў падчас зьдзелкі аб набыцьці ў Расеі й Беларусі ў 1997 годзе зьнішчальнікаў МіГ-29. Заяву Камет зрабіў на паседжаньні парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні справаў аб карупцыі. У 1997-1998 гадах, калі Камет быў міністрам, былы глаўкам ВПС Пэру запрасіў у міністэрства сродкі на закупку шасьцёх зьнішчальнікаў МіГ-29 па кошту 30 млн.за адзінку тэхнікі. Пасьля, заявіў Камэт, у Масквы набылі толькі тры самалёты па 42 млн.кожны. Былы міністар робіць высновы, што, за вылікам іншых выдаткаў, як мінімум 40 млн. зьніклі.

Альгірдас Бразаўскас размаўляе пра Беларусь са швэдамі
11:19, 22/11/2001

Літоўскага прэм’ера Альгірдаса Бразаўскаса, які наведаў з аднадзённым візытам Швэцыю, у сераду прыняў у сваёй рэзыдэнцыі швэдзкі кароль Карл XVI Густаў. Пасьля сустрэчы з каралём Бразаускас сустрэўся са старшынём швэдзкага парлямэнту Брыгітай Даль. Сярод іншых пытаньняў літоўскі прэм’ер і старшыня швэдзкага парлямэнту абмеркавалі палітыку эўрапейскіх краінаў адносна Беларусі. Абодва палітыка прыйшлі да высновы, што краіны Эўразьвязу і суседнія зь Беларусьсю краіны павінны надзяляць шмат увагі дэмакратызацыі Беларусі.

Лукашэнка запрашае да сябе прэзыдэнта Зімбабвэ
11:18, 22/11/2001

З 16 па 25 лістапада 2001 году ў Беларусі знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Зімбабвэ на чале зь міністрам сельскіх рэсурсаў і разьвіцьця воднай гаспадаркі спадарыняй Джойс Мудджуру. Дэлегацыя знаёміцца з экспартным патэнцыялам рэспублікі. У прыватнасьці, прызначана наведваньне ровэрнага заводу, трактарнага заводу, Менскага аўтамабільнага заводу, Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “БелАЗ”, заводу колавых цягавікоў, заводу халадзільнікаў. Аляксандар Лукашэнка пры сустрэчы з дэлегацыяй Зімбабвэ накіраваў афіцыйнае запрашэньне Прэзыдэнту Зімбабвэ Р.Мугабэ наведаць Беларусь у зручны для яго час.

Інквізітары ўвайшлі ў густ
11:17, 22/11/2001

У Гарадзенскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы мясцовы япіскап Арцемій і шэраг высокіх сьвятароў патрабуюць пакаяньня ў граху адступніцтва ад настаяцеля прыходу БАПЦ у пасёлку Пагранічны айца Яна Спасюка. Аднак айцец Спасюк прызнае за сабой толькі адзін грэх – ён са спазьненьнем далучыўся да руху беларускага Адраджэньня.

«Лістапад» пад патранажам
11:16, 22/11/2001

Заўтра ў Менску пачынаецца восьмы кінафестываль краінаў СНД і Балтыі “Лістапад”. У праграме конкурсу 17 фільмаў, зь іх толькі адзін беларускі. Па адным фільме прывезьлі з Армэніі, Латвіі, Грузыі, Кіргізыі, Узбекістану й Украіны. Астатнія 9 фільмаў – расейскія. У якасьці патрону гэтага мерапрыемства выступае Аляксандар Лукашэнка. Таму доступ журналістаў на фестываль строга рэглямэнтаваны. Працягвацца кінапаказ будзе да 28 лістапада.

Парушэньні працоўнага заканадаўства на камвольным камбінаце
11:15, 22/11/2001

Свабодны прафсаюз Беларусі мае намер накіраваць у Міністэрства працы й cацыяльнай абароны скаргу на дзеяньні адміністрацыі менскага ТАА “Камволь”. Як паведамляе прэс-служба СПБ, дырэктар гэтага прадпрыемста выдаў загад, у адпаведнасьці зь якімі усе работнікі пераводзяцца на рэжым сумаванага працоўнага часу. Гэта азначае, што яны павінны працаваць па выходных і з аднаразовай аплатай працы. Кіраўніцтва свабоднага прафсаюзу палічыла такія дзеяньні грубым парушэньнем працоўнага заканадаўства і накіравала скаргу ў гарадзкую інспекцыю працы.

20 гадоў жыцьця чакаць кватэры ад дзяржавы
11:14, 22/11/2001

“Валюнтарсцка-нестандартныя формы” прыцягненьня заказчыкаў на будаўніцтва жыльля заклікаў выкарыстоўваць сваіх падначаленых старшыня Гомельскага гарвыканкаму Леанід Барабанаў. 21 лістапада на паседжаньні выканкаму, якое было прысьвечана тэме будаўніцтва жыльля грамадзянамі за кошт крэдытных і іншых рэсурсаў, Леанід Барабанаў падкрэсьліў, што намецілася тэндэнцыя да зьніжэньня колькасьці людзей, якія б хацелі на далевой аснове прымаць удзел у бадаўніцтве жыльля.

Апошняя ноч беларускай дэмакратыі, ці Што здарылася з 21 на 22 лістапада 1996 году
11:13, 22/11/2001, Міхаіл ПАСТУХОЎ, судзьдзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь (красавік 1994 – студзень 1997 г.

Час няўмольна адцягвае нас ад так званага рэферэндуму, калі беларускаму народу прапанавалі для галасаваньня новую Канстытуцыяю. Пасьля яе сумнеўныя па сваёй прававой прыродзе нормы паслужылі падставаю для роспуску дзейснага парлямэнту – Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. Тады ж спыніў існаваньне і першы склад Кастытуцыйнага суда. Аднак ня ўсе ведаюць, што галоўная падзея ў беларускай гісторыі таго часу адбылася ў ноч з 21 на 22 лістапада 1996 году. І хоць у тую ноч у Менску не пралілася кроў, па сваіх наступствах для лёсу Беларусі яна параўнальная да “варфаламееўскай” ночы ў Парыжы, калі ў жніўні 1572 году каталікамі была зарганізаваная масавая разьня гугенотаў. Так што адбылося пяць гадоў таму халоднай ноччу 22 лістапада?

Суд над Ігнатовічам паказаў, што РНЕ ў Беларусі карыстаецца падтрымкаю ўплывовых асобаў
11:12, 22/11/2001, Радыё Свабода

Суд над Ігнатовічам, які акрамя ўсяго іншага абвінавачваецца і ў выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, паказвае, што беларускае аддзяленьне РНЕ карыстаецца падтрымкай уплывовых колаў ва ўрадзе. Па словах аднаго з адвакатаў, інакш немагчыма было разгарнуць цэлую структуру, у якой адны б займаліся прапагандай, іншыя трэніроўкамі, трэція праводзілі актыўныя мерапрыемствы, а ўсёй структурай кіраваў калектыўны ворган з 7-10 так званых “паплечнікаў”.

У Менск прыедзе Мохаммад Хатамі
11:11, 22/11/2001

У апошні час паміж Беларусьсю і Іранам дасягнуты “высокі ўзровень палітычных адносінаў і робяцца актыўныя намаганьні па наданьні ім большга дынамізму”. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі 21 лістапада на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Ірану Мохаммадам Мусам Хашэмі Гальпаегані. З гэтай мэтай у наступным годзе заплянаваны шэраг мерапрыемстваў на высокім узроўні: візыт міністра замежных справаў Беларусі ў Іран, а таксама візыты ў Беларусь прэзыдэнта Ірану і старшыні парлямэнту гэтай краіны.

ЗУБР выступіў у абарону “Пагоні”
11:10, 22/11/2001, ЗУБР

Актывісты руху супраціву ЗУБР, Моладзі АГП і Маладога Фронту правялі пікет у абарону незалежнай газэты “Пагоня” 19 лістапада ў Гародні. Да маладых людзей далучыліся супрацоўнікі рэдакцыі “Пагоні”, калектыў газэты “Біржа інфармацыі”, а таксама мінакі, неабыякавыя да лёсу незалежнай прэсы. У ноч з 18-га на 19–га лістапада па ўсім горадзе расклеялі ўлёткі з інфармацыяй аб закрыцьці газэты, якія заклікалі прыняць удзел у акцыі ў абарону выданьня.

БГК пратэстуе супраць “сьвятасьці” бюджэту
11:09, 22/11/2001

Беларускі Гэльсінскі камітэт лічыць, што зьяўленьне ў бюджэце пазыцыі, якая супярэчыць дзейснаму заканадаўству, а менавіта, аказаньне Рускай праваслаўнай царкве фінансавай падтрымкі дзяржавы, можа выклікаць парушэньне канфесыйнай раўнавагі ў Рэспубліцы Беларусь з усімі негатыўнымі наступствамі.

БПСМ будзе карміцца з рэзэрвовага фонду Лукашэнкі
11:08, 22/11/2001

Бюджэтная камісія “палаты прадстаўнікоў” 21 лістапада скончыла працу над “дэпутацкімі” папраўкамі ў праэкт бюджэту краіны на 2002 год. Усяго ў камісію паступіла каля ста прапановаў. Большасьць зь іх накіраваныя на павелічэньне расходнай часткі бюджэту і тычацца пераразьмеркаваньня сродкаў па бюджэтных артыкулах. Разам з тым, згодна прапановам “дэпутатаў” з бюджэту быў выключаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі. Плянуецца, што да 2002 году гэтая арганізацыя будзе фінансавацца з рэзэрвовага фонду Лукашэнкі.

Міністар спорту намякае: Лукашэнка павінен сыйсьці ў адстаўку
11:07, 22/11/2001

Другая сэсія справаздачна-выбарчага алімпійскга сходу, на якой, нарэшце, будуць абраныя віцэ-прэзыдэнты й кіруючыя ворганы Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, пройдзе 23 лістапада ў будынку Адміністрацыі прэзыдэнта. На першай сэсіі, якая прайшла ў канцы сакавіка гэтага году, быў выбраны толькі прэзыдэнт НАК – нязьменны Аляксандар Лукашэнка.

“Вертыкальшчык” запатрабаваў ад “Правінцыялкі” маральнай кампенсацыі
11:06, 22/11/2001

З рашэньня Пінскага гарадзкога суда недзяржаўная газэта “Правінцыялка” павінна выплаціць старшыні Пінскага гарвыканкаму Васілю Шусту маральную кампенсацыю ў памеры мільёна рублёў. Гэтае рашэньне не было абскарджана і ўступіла ў законную сілу. У зыску Васіль Шуст ацэньваў нанесеную яму маральную шкоду ў 3 млн. рублёў. Падставаю для звароту ў суд стала публікацыя ў “Правінцыялцы” артыкула Аляксея Дзікавіцкага пад назовам “Пінскім дырэктарам загадалі “зрабіць” выбары й “намаляваць” па 100 баксаў заробку”. Артыкул быў апублікаваны напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля выбараў Васіль Шуст зьвярнуўся ў суд са скаргаю на паклёп.

66% судовых паседжаньняў з парушэньнямі закону
11:05, 22/11/2001

Назіральнікі грамадзкага аб’яднаньня “Магілёўскі праваабарончы цэнтар” правялі маніторынг судовых працэсаў у судах Магілёву. На 456 судовых паседжаньнях імі было зафіксавана 585 парушэньняў У 301 (66%) судовым паседжаньні. Маніторынг праводзіўся напрацягу двух месяцаў гэтага году. Валанцёры павінны былі стварыць службу грамадзкага маніторынгу судовых працэсаў, займацца дасьледаваньнем сапраўднага становішча ў судах, зьніжэння колькасьці парушэньняў з боку судзьдзяў падчас падрыхтоўкі і правядзеньня судовых працэсаў і г.д.

Магілёўская вобласьць вінна за электраэнэргію 100 мільярдаў рублёў
11:04, 22/11/2001

Упраўленьне магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнэргетыкі “Магілёўэнэрга” ацэньвае фінансава-эканамічнае становішча свайго прадпрыемства як крытычнае. Па зьвестках на 1 лістапада, сума крэдыторскай запазычанасьці энэргетыкам вобласьці склала 100 мільярдаў рублёў, узровень аплаты адпушчанай энэргіі спажыўцам склаў 80,1 адсоткі. Гэта самы нізкі паказчык у рэспубліцы.

Праграма выпуску прамысловай прадукцыі Магілёўшчыны пад пагрозаю зрыву
11:03, 22/11/2001

Прамысловасьць Магілёўскай вобласьці па выніках працы за гэты год можа не дасягнуць паказчыкаў выпуску тавараў, вызначаных прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Пра гэта заявілі 20 лістапада на пашыранай плянёрцы пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры.

У сьнежні вырастуць тарыфы на паслугі электронных сродкаў сувязі
11:02, 22/11/2001

У сьнежні Міністэрства сувязі і камунікацыяў мае намер ініцыіраваць павелічэньне тарыфаў на паслугі электронных сродкаў масавай інфармацыі на 10 адсоткаў. На думку міністра Ўладзімера Ганчарэнкі, гэта неабходна таму, што “інакш у нас уся галіна пацерпіць страты”. Міністар сувязі паведаміў, што дэбіторская запазычанасьць галіны складае 50 млрд. рублёў. У сувязі з гэтым міністар паставіў задачу перад усімі абласнымі структурамі сувязі “хоць бы на траціну зьнізіць дэбіторскую запазычанасьць да канца бягучага году”.

На падрыхтоўку спартоўцаў да зімовай Алімпіяды будзе выдаткаваны адзін мільён даляраў
11:01, 22/11/2001

На падрыхтоўку беларускіх спартоўцаў да XIX Зімовай алімпіяды ў Солт-Лейк-Сіці (ЗША) будзе выдаткавана 1,5 млрд. рублёў (1 млн. даляраў ЗША). З улікам 2000 году сума асыгнаваньняў складзе 2,5 млрд. рублёў. З гэтых сродкаў 519 млн. рублёў выдаткавана на закуп спартовай формы. Такія зьвесткі агучыў міністар спорту й турызму Беларусі Яўген Ворсін 21 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску. Па ягоных словах, прыярытэт у фінансаваньні аддаецца біятлёну й фрыстайлу. На другое паўгоддзе для падрыхтоўкі спартоўцаў у гэтых відах выдзелена 200 і 140 тысячаў даляраў ЗША.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: