Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праграма выпуску прамысловай прадукцыі Магілёўшчыны пад пагрозаю зрыву
11:03, 22/11/2001

Прамысловасьць Магілёўскай вобласьці па выніках працы за гэты год можа не дасягнуць паказчыкаў выпуску тавараў, вызначаных прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Пра гэта заявілі 20 лістапада на пашыранай плянёрцы пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры.

Згодна папярэднім дадзеным, за дзясяць месяцаў гэта году аб’ёмы прамысловай вытворчасьці на Магілёўшчыне павялічыліся на 2,3 адсоткі да адпаведнага ўзроўню мінулага году. Гэта прыкладна на 2 адсоткі ніжэй, чым паказчыкі прагнозу на 2001 год.

Захоўваецца невялікае разыходжаньне ад прагнознага парамэтру па павелічэньні аб’ёмаў экспарту. Існуе запазычанасьць і па выплаце заробку.

Барыс Батура запатрабаваў ад кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і райвыканкамаў забясьпечыць няўхільнае выкананьне асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Тым больш, што ў 2002 годзе вобласьць будзе ўключана ў экспэрымент па самафінансаваньні, для посьпеху якога прамысловым прадпрыемствам трэба будзе павялічыць аб’ём вырабляемай прадукцыі на 6-7 адсоткаў да ўзроўня прагнозу гэтага году.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: