Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Вертыкальшчык” запатрабаваў ад “Правінцыялкі” маральнай кампенсацыі 11:06, 22/11/2001
З рашэньня Пінскага гарадзкога суда недзяржаўная газэта “Правінцыялка” павінна выплаціць старшыні Пінскага гарвыканкаму Васілю Шусту маральную кампенсацыю ў памеры мільёна рублёў. Гэтае рашэньне не было абскарджана і ўступіла ў законную сілу. У зыску Васіль Шуст ацэньваў нанесеную яму маральную шкоду ў 3 млн. рублёў. Падставаю для звароту ў суд стала публікацыя ў “Правінцыялцы” артыкула Аляксея Дзікавіцкага пад назовам “Пінскім дырэктарам загадалі “зрабіць” выбары й “намаляваць” па 100 баксаў заробку”. Артыкул быў апублікаваны напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля выбараў Васіль Шуст зьвярнуўся ў суд са скаргаю на паклёп.
Першае паседжаньне суда, прызначанае на канец верасьня, не адбылося праз неяўку ў суд Аляксея Дзікавіцкага. Пасьля суд яшчэ некалькі разоў пераносіўся. У рэшце рэшт, з-за немагчымасьці даставіць аўтара матэрыялу з Польшчы, дзе ён знаходзіцца з сям’ёй, суд прыступіў да слуханьняў без яго. У выніку было вынесенае рашэньне аб штрафе ў мільён рублёў. Акрамя таго, газэта павінна апублікаваць абвяржэньне.