Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР выступіў у абарону “Пагоні” 11:10, 22/11/2001, ЗУБР
Актывісты руху супраціву ЗУБР, Моладзі АГП і Маладога Фронту правялі пікет у абарону незалежнай газэты “Пагоня” 19 лістапада ў Гародні. Да маладых людзей далучыліся супрацоўнікі рэдакцыі “Пагоні”, калектыў газэты “Біржа інфармацыі”, а таксама мінакі, неабыякавыя да лёсу незалежнай прэсы. У ноч з 18-га на 19–га лістапада па ўсім горадзе расклеялі ўлёткі з інфармацыяй аб закрыцьці газэты, якія заклікалі прыняць удзел у акцыі ў абарону выданьня.
А 12.30 каля сямідзесяці чалавек сталі ўздоўж вуліцы Савецкая, ў руках яны трымалі плякаты з заклікамі абараніць незалежную прэсу. Некалькі чалавек раздавалі мінакам улёткі. А праз некаторы час зьявіўся чалавек, абвешаны туалетнай паперай. Ён адрываў ад рулонаў шматкі і раздаваў іх удзельнікам пікету, мінакам і міліцыянтам, які прысутнічалі на акцыі ў вялікай колькасьці. Пры гэтым ён тлумачыў, што гэта – сьвежы выпуск “новай дэмакратычнай беларускай газэты”.