Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Інквізітары ўвайшлі ў густ
11:17, 22/11/2001

У Гарадзенскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы мясцовы япіскап Арцемій і шэраг высокіх сьвятароў патрабуюць пакаяньня ў граху адступніцтва ад настаяцеля прыходу БАПЦ у пасёлку Пагранічны айца Яна Спасюка. Аднак айцец Спасюк прызнае за сабой толькі адзін грэх – ён са спазьненьнем далучыўся да руху беларускага Адраджэньня.

У звароце япіскапа Арцемія й 20 благачынных (ці старэйшых сьвятароў) Гарадзенскай эпархіі да айца Спасюка гаворыцца, што ён “зьвязаны з адной зь непраўдзівых царкоўных супольнасьцяў”. На думку сьвятароў РПЦ, айцец Спасюк, такім чынам, “зьдзейсьніў грэх блюзьнерства, а таксама парушыў прысягу перад Эвангельлем і сьвятым Крыжам, якую ён даваў у дзень свайго пасьвячэньня”.

За гэтыя грахі Яну Спасюку тры гады таму было забаронена зьдзяйсьняць сьвятарскае служэньне. Цяпер эпархіяльныя ўлады пагражаюць айцу Спасюку больш жорсткімі мерамі. Як гаворыцца ў звароце, калі ён да 22 лістапада не прызнае сваіх грахоў і ня спыніць уводзіць у зман даверлівых вернікаў, то сход духавенства Гарадзенскай епархіі пазбавіць Яна Спасюка сьвятарскага сану.

У адказ Спасюк абвяргае абвінавачваньні духавенства РПЦ у тым, што ён нібы далучыўся да неправеднай царквы. Ян Спасюк нагадвае, што яшчэ ў 1922 годзе сабор у Менску аб’явіў аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэльхісэдэкам. У 1923 годзе кананічнасьць гэтай царквы прызнаў Маскоўскі патрыярх Ціхан.

Пратаярэй Спасюк кажа, што зараз ён знаходзіцца ў юрысдыкцыі мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Мікалая з Таронта, і яго не цікавіць, якое рашэньне прыме сёньня сход сьвятароў Гарадзенскай епархіі. На ягоную думку, духавенства іншай царквы ня мае права пазбавіць яго сану.

Ян Спасюк гаворыць, што зварот ягоных былых калегаў з РПЦ зьявіўся менавіта цяпер не выпадкова. Пазбаўленьне сану дае магчымасьць сьвецкім уладам і надалей не рэгістраваць прыход БАПЦ у Пагранічным на той падставе, што яго настаяцель ня ёсьць сьвятаром. Больш за тое, айцец Спасюк мае зьвесткі, што неўзабаве на яго можа быць заведзеная крымінальная справа за распальваньне г.зв. міжканфэсійнай варожасьці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: