Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны Савет нагадвае, што ён адзіны дэмакратычны абраны парлямэнт Беларусі 11:23, 22/11/2001
Прэзыдыум Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня выступіў з заяваю “Аб прэзыдэнцкіх выбарах і пераемніку Вярхоўнага Савету”. Пры канстатацыі таго, што галоўным вынікам прэзыдэнцкай кампаніі стала масавая фальсыфікацыя волевыяўленьня народа Беларусі, а таксама тое, што ўлады працягваюць рэпрэсіі адносна апанентаў рэжыму і недзяржаўных мас-медыя; прымаючы на ўвагу, што міжнародная супольнасьць прызнала “прэзыдэнцкія выбары” ў Беларусі недэмакратычнымі і неадпаведнымі міжнародным агульнапрынятым стандартам, а таксама тое, што па-ранейшаму існуе рэальная пагроза незалежнасьці Беларусі, Вярхоўны Савет заявіў, што сёньня ён зьяўляецца апошнім дэмакратычна абраным парлямэнтам Беларусі.
І таму законным пераемнікам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня можа быць толькі парлямэнт, выбраны ў адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі і стандартамі, у выніку волевыяўленьня народа Беларусі, а не выбарчага фарсу. У сувязі з гэтым Вярхоўны Савет папярэджвае, што падпісаньне й ратыфікацыя, якіх бы там не было дамоваў, пагадненьняў, накіраваных на ўціск ці ліквідацыю незалежнасьцi Беларусі структурамі ці службовымі асобамі, выбраннымі недэмакратычным шляхам і з парушэньнем заканадаўства, зьяўляюцца юрыдычна нікчэмнымі.