Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Міністар замежных справаў сарваў сустрэчу з працоўнай групай ПА АБСЭ
11:21, 27/11/2001

Заплянаваная раней сустрэча главы працоўнай групы ПА АБСЭ Уты Цапф з міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым не адбылася. Пра гэта паведамілі ў аўторак “Інтэрфаксу” ў МЗСе. Прычынаю зрыву паслужыла патрабаваньне Хвастоваа правесьці сустрэчу без удзелу кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганса-Георга Віка. На думку Хвастова, далучэньне да ягонай сустрэчы са сп.Цапф кіраўніка КНГ АБСЭ “не стварыла б умоваў, пры якіх размова з Утай Цапф магла бы быць канструктыўнай”. Глава зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі па-ранейшаму лічыць, што пазыцыя, якую заняў і займае сёньняшні кіраўнік місіі АБСЭ “не садзейнічае пасьпяховай працы групы ў Беларусі”. Раней, нагадаем, беларускія ўлады адмовіліся прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі “Менскі форум”, што прайшоў у мінулыя выходныя.

 ПАЛIТЫКА 

Расейска-беларуская інтэграцыя вачыма расеянаў: і хочацца, і колецца
11:20, 27/11/2001

Расейскі Фонд Грамадзкае думкі правёў у канцы лістапада чарговае апытаньне думкі грамадзянаў гэтай краіны адносна працэсу аб’яднаньня Расеі й Беларусі, што так старанна навязваецца ўладамі дзьвюх краінаў. Як і раней, у гэтым пытаньні верх бярэ “загадкавая руская душа”, якая прагне аб’яднаньня дзьвюх краінаў насуперак здароваму сэнсу і эканамічнаму дабрабыту, толькі ў імя ўзнаўленьня “былой магутнасьці”. Зараз за поўны саюз выказаліся 45% апытаных, 28% -- за супрацоўніцтва ў сфэры эканомікі й каля 15% рэспандэнтаў аказаліся поўнымі праціўнікамі любых саюзаў.

Беларускі «парлямэнт» нелегітымны нават для роднай пракуратуры
11:19, 27/11/2001

«Савет рэспублікі нацыянальнага сходу» дагэтуль не атрымліваў ніякіх дакумэнтаў ад генэральнага пракурора ў сувязі з абвінавачаньнямі, вылучанымі ў адносінах да «дэпутата» Віктара Рахманько. Пра гэта заявіў «сьпікер савету рэспублікі» Аляксандр Вайтовіч. Адпаведна і пракамэнтаваць сытуацыю і спрагназаваць яе далейшае развіцьцё ён ня змог.

Мэмарыял “Курапаты” чакае менскай прапіскі
11:18, 27/11/2001, «Вечерний Минск»

Пасьля нядаўніх “баявых” дзеяньняў ва ўрочашчы Курапаты зацікаўленыя ў вырашэньні няпростай сытуацыі бакі селі за стол перамоваў. Адначасова з узнаўленьнем у раёне ўрочышча працаў па рэканструкцыі кальцавой дарогі грамадзкая ініцыятыва “За ўратаваньне мэмарыялу “Курапаты” наладзіла асабістае назіраньне за ходам будаўніцтва. І, як гэта ў нас бывае, рэвізоры вызначылі шэраг спрэчных момантаў, якія і леглі ў аснову размовы абаронцаў Курапатаў з праэктыроўшчыкамі рэканструкцыі МКАД з РУП “Белгіпрадор”.

2 сьнежня павінен прайсьці з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
11:17, 27/11/2001

На думку аднаго з членаў аргкамітэту БСДП, Міхася Чарняўскага, у краіне, дзе існуе больш за палову дзесятка сацыял-дэмакратычных арганізацыяў, даўно існуе праблема стварэньня адной партыі, якая аб’яднае гэтыя сілы. Ёсьць і іншая прычына стварэньня новай БСДП. У партыі даўно насьпеў раскол, яго галоўным арганізатарам, па словах удзельнікаў прэс-канферэнцыі, зьяўляецца Мікалай Статкевіч.

Рост «мінімалкі» - страты прадпрыемстваў
11:16, 27/11/2001

Павышэньне ў Беларусі з 1 сьнежня мінімальнага заробку істотна павялічыць выжаткі суб`ектаў гаспадараньня. Пра гэта заявіў БелаПАН прэзыдэнт Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Мікалай Стральцоў, у камэнтары пастановы Савету Міністраў ад 21 лістапада, у адпаведнасьці з якой з 1 сьнежня памер МЗП складзе 10 тысяч рублёў, а тарыфная стаўка першага разраду - 19,5 тысячы рублёў. Стральцоў патлумачыў, што справа не столькі ў расходах на выплату зарплаты, колькі ў тым, што МЗП ужо даўно страціла сваё значэньне як мінімальны гарантаваны ўзровень аплаты працы й ператварылася ва ўмоўную разліковую адзінку, да якой прывязаны стаўкі штрафаў, падаткаў, натарыяльных пошлінаў і гэтак далей.

За тры тыдні лістапада кошты вырасьлі на 2,4%, а заробкі не пасьпелі за інфляцыяй
11:15, 27/11/2001

Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі й аналізу, за першыя тры тыдні лістапада рост спажывецкіх цэн у краіне склаў 2,4 адсоткі (за першы тыдзень - 0,7, за другі - 1,1, за трэці - 0,6). Для параўнаньня: за першыя тры тыдні кастрычніка кошіы павялічыліся на 2 адсоткі, верасьня - на 1,5. Большай за лістападаўскую інфляцыя была толькі ў красавіку, калі за тры тыдні кошты падняліся на 3 адсоткі. З пачатку года спажывецкія кошты ў Беларусі ўзрасьлі на 35,7 адсоткі (за гэты ж пэрыяд 2000 году - на 94 адсоткі, у тым ліку за першыя тры тыдні лістапада - на 3,6 адсоткі).

Ад квартплаты да газу – новае падаражаньне
11:14, 27/11/2001

У лістападзе зноў узраслі тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 2,5 адсоткі павялічылася квартплата (тэхабслугоўваньне) і плата за карыстаньне ліфтам, на столькі ж падаражэлі гарачая вада, ацяпленьне, халодная вада й каналізацыя, вываз і абясшкоджваньне адходаў. Газ падаражэў на 15 адсоткаў.

Беларус Максім Мірны трапіў ў 20-ку самых высокааплочваемых тэнісістаў сьвету
11:13, 27/11/2001

Агенцтва Reuters паведаміла 26 лістапада пра тое, што Асацыяцыя тэнісістаў – прафэсіяналаў апублікавала сьпіс самых высокааплочваемых тэнісістаў сьвету. Першае месца займае бразілец Густава Куэртэн, які зарабіў у 2001 г. $4 млн. расеянін Яўген Кафельнікаў апынуўся на 3 месцы і атрымаў прызавых ганарараў на $3,2 млн. Наш Максім Мірны стаіць на 13 месцы з ганарарамі ў 913.769 даляраў.

Беларуская апазыцыя выступае супраць магчымай легітымізацыі “палаты прадстаўнікоў”
11:12, 27/11/2001

Беларуская апазыцыя занепакоеная магчымай легітымізацыяй "палаты прадстаўнікоў" у Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Сваю заклапочанасьць апазыцыянэры данесьлі да дэлегацыі адмысловай рабочай групы ў справах Беларусі, якая ўжо другі дзень знаходзіцца ў Менску. Вось што заявіў Радыё Свабода лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

На судзе па справе Завадзкага выступіў ягоны калега й сябра Павал Шарамет
11:11, 27/11/2001

Супрацоўніка ГРТ Павал Шарамет, калега й сябра зьніклага паўтары гады таму ў Менску журналіста Зьміцера Завадзкага, дапыталі ўчора на судовым працэсе па справе выкраданьня Зьміцера. Шарамет адмовіўся раскрыць падрабязнасьці судовага допыту, спаслаўшыся на тое, што зь яго ўзялі падпіску аб неразгалошваньні. Журналіст падкрэсьліў, што па-ранейшаму прытрымліваюцца сваіх меркаванняў аб датычнасьці да зьнікненьня Завадзкага прадстаўнікоў кіраўніцтва рэспублікі, у прыватнасьці, сёньняшняга генпракурора Віктара Шэймана.

Масавыя рэпрэсіі сярод дзяржчыноўнікаў пацьвярджаюць дыягназ доктара Шчыгельскага
11:10, 27/11/2001

Мазаічная псыхапатыя Аляксандра Лукашэнкі прагрэсуе. Пацьверджаньнем таму сталі масавыя арышты чыноўнікаў і фукнцыянэраў рознага рангу, хваля якіх пракацілася па краіне ў апошні час. Учора, напрыклад, мы ўжо паведамлялі пра тое, што за два апошнія тыдні ў Беларусі пракурорамі ўзбуджана 210 крымінальных справаў. Імі санкцыянавана заключэньне пад варту 720 чалавек. У пачатку году доктар-псыхіятар Шчыгельскі папярэджваў аб тым, што “асаблівасьці грамадзяніна Лукашэнкі А.Р. у выпадку яго далейшага знаходжаньня пры ўладзе, з улікам клінічнай дынамікі, якая назіралася ў апошнія 6 гадоў, з высокай ступеняю верагоднасьці здольныя прывесьці да масавага тэрору й ўсталяваньню ў краіне абсалютна нічым не абмежаванай асабістай улады”.

Беларусь пасьля выбараў: вынікі, легітымнасьць, назіраньне
11:09, 27/11/2001, Пасол Ганс-Георг Вік

Мы прапануем вам поўны тэкст выступу кіраўніка Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганса-Георга Віка на “Менскім форуме”, што прайшоў у мінулыя выходныя. Як вядома, сп.Вік пакіне Беларусь да канца гэтага году. Пасол Вік заявіў, што рашэньне не заставацца ў Беларусі яшчэ на адзін тэрмін – гэта яго асабістае рашэньне, і на яго ніяк не паўплывалі абвінавачваньні ў адрас беларускіх уладаў, кіраўнік КНГ АБСЭ з’язджае зь Менску вельмі расчараваным. Пасол Вік выказаў вельмі жорсткую пазыцыю адносна апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, паколькі ў Беларусі ўлады фактычна стварылі сыстэму маніпуляцыяў...

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал запрашае лідэра БНФ у Прагу
11:08, 27/11/2001

Вацлаў Гавал, прэзыдэнт Чэхіі, запрасіў лідэра Беларускага народнага фронту Вінцука Вячорку ў Прагу на сусьветную канферэнцыю “Форум –2001”. Вячорка ў сярэдзіне кастрычніка прымаў ўдзел у Пятай сусьветнай канферэнцыі “Форум-2001”. Лідэр Фронту па яе завяршэньні меў сустрэчы з шэрагам чэскіх парлямэнтараў і палітыкаў, а таксама з дэпутатамі расейскай Дзярждумы Кавалёвым і Яўлінскім. Сярод іншых уздымаліся пытаньні міжнароднага непрызнаньня сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а гэтаксама дапамога з чэскага боку беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зараз прэзыдэнт Чэхіі запрасіў яго на “другі раўнд” Форуму: “я мяркую, што ў такі складаны час нам неабходна працягнуць традыцыю абмену меркаваньнямі па многіх актуальных праблемах”.

Журналістам закрытай газэты «Пагоня» вынесеныя папярэджаньні
11:07, 27/11/2001

Суд Ленінскага раёну Гародні вынес 26 лістапада папярэджаньне двум журналістам закрытай па рашэньні Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі недзяржаўнай газеты "Пагоня" - Паўлу Мажэйку й Анджэю Пісальніку.

Беларусь ня плоціць узьнёскі ў інтэграцыйныя органы СНД, “саюзу Расеі й Беларусі” і ЭўраАзЭС
11:06, 27/11/2001

Беларусь была падвергнута “жорсткай крытыцы за няўплату ўзьнёскаў” ва ўсе інтэграцыйныя органы. Абстукцыя адбылася на паседжаньні міжпарлямэнцкіх асамблеяў (МПА) СНД і ЭўраАзЭС ў Пецярбургу. Беларусі паказалі на тое, што яна “запазычыла” МПА СНГ, МПА ЭўраАзЭС, “парлямэнцкаму сходу Саюзу Беларусі й Расеі” й бюджэту “саюзнае дзяржавы”. Пры гэтым сума запазычанасьцей “вельмі нязначная для краіны – каля 100 тысячаў даляраў”, перадае “Інтэрфакс”.

Нацбанк «не рэкамэндуе” падаўжаць тэрміны ліцэнзыяў на гандаль за СКВ больш чым на год
11:05, 27/11/2001

Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў сваім галоўным упраўленьням па абласьцях і гораду Менску пры разглядзе пытаньня аб працягу раней выдадзеных ліцэнзіяў на розьнічны гандаль й аказаньне паслуг грамадзянам за замежную валюту даваць дабро на тэрмін ня больш чым адзін год. Такая рэкамэндацыя дадзена ў сувязі з праводзімай палітыкай дэдалярызацыі эканомікі й звужэньня сфэры звароту замежнай валюты на тэрыторыі Беларусі. Зараз працяг ліцэнзіяў на розьнічны гандаль й аказаньне паслуг грамадзянам за замежную валюту можа рабіцца на тэрмін да трох гадоў.

Экспарт нафты з Расеі з пачатку лістапада вырас на 2,9%
11:04, 27/11/2001, ПРАЙМ-ТАСС

Экспарт нафты з Расеі ў далёкае замежжа за 25 дзён лістапада 2001 году павялічыўся ў параўнаньні з тым самым пэрыядам 2000 году на 2,9% да 9,732 млн.тонаў. Пра гэта паведаміла крыніца ў цэнтральным дыспетчарскім упраўленьні ТЭК. Здабыча нафты ў згаданы пэрыяд павялічылася на 8,3% да 24,452 млн. тонаў. Пастаўка нафты на перапрацоўку ў Расеі павялічылася на 6,8% да 12,777 млн.тонаў, на НПЗ Беларусі – на 4,8% да 808, 9 тыс.тонаў.

“Канал стагоддзя” праз Беларусь за 5 мільярдаў даляраў
11:03, 27/11/2001

Латвія, Беларусь і Ўкраіна разглядаюць магчымасьць аднаўленьня гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі” – кошт “каналу стагоддзя” можа пераўзысьці 5 млрд. даляраў. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", магчыма, што ў недалёкай будучыні гандлёвыя шляхі з паўночных і паўночна-заходніх краінаў на поўдзень зноў, як у ІХ-ХІ ст., пойдуць не вакол Эўропы, а наўпрост з Балтыйскага мора ў Чорнае і далей ў Міжмор’е. Такую магчымасьць прадугледжвае праэкт “Транзытны шлях Даўгава-Дняпро”. Ён прадугледжвае злучэньне каналам дзьвюх рэк, адна з якіх упадае ў Балтыйскае, а другая ў Чорнае мора, і тым самым стварэньне транзытнага вадзянога шляху даўжынёй 2 тыс. 330 кілямэтраў. Паводле папярэдніх разьлікаў, агульны кошт пераўзыйдзе 5 млрд. даляраў ЗША.

У Ніжнім Ноўгарадзе адкрыецца аддзяленьне амбасады Беларусі ў Расеі
11:02, 27/11/2001

У Ніжнем Ноўгарадзе адкрыецца аддзяленьне амбасады Беларусі ў Расеі. У пастанове беларускага ўраду па дадзеным пытаньні адзначаецца, перадае карэспандэнт РІА "Новости", што гэты крок прадпрымаецца з мэтай разьвіцьця ўзаемавыгоднага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Ніжагародзкай вобласьці зь Беларусьсю і ў адпаведнасьці з раней дасягнутымі дамоўленасьцямі ўрадаў дзьвюх краінаў.

Створана беларускае аддзяленьне Акадэміі вайсковых навук Расейскай Федэрацыі
11:01, 27/11/2001

Створана Беларускае аддзяленне Акадэміі вайсковых навук Расейскай Федэрацыі. Яго кіраўніком абраны член-карэспандэнт АВН прафесар Мікалай Шэхаўцоў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. У склад Беларускага аддзяленьня АВН увайшлі тры секцыі, якія будуць праводзіць навуковыя экспэртызы абаронных праектаў, удзельнічаць у фармаваньні ваенна-тэхнічнай палітыкі, распрацоўваць праграмы ваенна-навуковых даследаваньняў, садзейнічаць падрыхтоўцы й павышэньню кваліфікацыі ваенных вучоных.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: