Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сталіцы Інданэзіі арыштаваны сын экс-прэзыдэнта Сухарты 11:02, 29/11/2001
Паліцыя Інданэзіі арыштавала сына былога прэзыдэнта краіны Сухарта Хумота Томмі Сухарта (Hutomo "Tommy" Suharto). Як паведаміў Reuters афіцыйны прадстаўнік паліцыі Джакарты Антон Бахрул Алам (Jakarta, Anton Bahrul Alam), Томмі Сухарта быў арыштаваны 28 лістапада ў Бінтаро (Bintaro), прыгарадзе Джакарты. Падрабязнасьці затрыманьня не паведамляюцца.
Нагадаем, Томмі Сухарта абвінавачваўся ў карупцыі і нанясенні ўрону дзяржаве. Суд прыгаварыў яго да паўтары гады турмы, але за некалькі гадзінаў да арышту Сухарта-малодшы зьбег. Хутка быў аб’яўлены вышук, але за год яго знайсьці не ўдалося.
У кастрычніку 2001 году Вярхоўны суд Інданэзіі адмяніў прысуд, вынесены Томмі Сухарта. Аднак з Томмі яшчэ ня зьнятыя абвінавачваньні ў забойстве суддзі й арганізацыі серыі выбухаў у сталіцы Інданэзіі. Гэтыя абвінавачваньні былі вынесеныя любімаму сыну прэзыдэнта ўжо пасьля таго, як ён зьбег.