Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Завадзкі сустрэў у Чачэніі беларускі “эскадрон сьмерці”?
11:13, 29/11/2001

Былы супрацоўнік КДБ Генадзь Угляніца і актывіст арганізацыі “Край” Андрэй Жарнасек, якія знаходзяцца ў Нарвэгіі, заяўляюць, што групоўка Ігнатовіча не датычная да зьнікненьня журналіста Зьміцера Завадзкага. У інтэрвію Радыё Свабода яны заявілі, што Завадзкаму адпомсьцілі байцы спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (СОБР) пад камандаваньнем Зьміцера Паўлючэнкі (гэты атрад вядомы ў Беларусі як база “эскадрону сьмерці”, якая зьнічтажала няўгодных рэжыму Лукашэнкі людзей).

Угляніца й Жарнасек сцьвярджаюць, што байцы СОБРу неаднаразова наведвалі Чачэнію ў складзе расейскіх акупацыйных частак, дзе вялі баявыя дзеяньні супраць чачэнцаў. Падчас адной з камандзіровак у Чачэнію ў якасьці аператара Грамадзкай Расейскай Тэлевізіі Зьміцер Завадзкі мог ўбачыць кагосьці зь беларусаў. Пасьля, калі Зьміцер здымаў сьвяты з удзелам байцоў брыгады спэцыяльнага прызначэньня 3214, часткай якой зьяўляецца СОБР, журналіст змог апазнаць тых людзей, якіх ён бачыў у складзе чужой арміі. Гэта, на думку Жарнасека і Ўгляніцы, і магло стаць прычынаю, па якой маглі ліквідаваць журналіста, які меў пэўную інфармацыю.

Інтэрвьюёры Радыё Свабоды таксама сцьвярджаюць, што СОБР пад камандаваньнем Паўлічэнкі выязджаў ваяваць у Чачэнію і пасьля таго, як зьнік Зьміцер Завадзкі. Так, у пачатку сьнежня 2000 году, пасьля таго як зьнялі ў лістападзе з пасады старшыні КГБ Мацкевіча й генэральнага пракурора Бажэлку, які расьсьледаваў дзейнасьць СОБРу, гэтая частка была часова расфармавана. Ейныя салдаты пад камандаваньнем таго самага Паўлічэнкі, сцьвярджаюць Угляніца й Жарнасек, зноў выязджалі ў Чачэнію для вядзеньня баявых дзеяньняў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: