Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жонка Ганчара перасьцерагае Пуціна ад кантактаў з Лукашэнкам 11:16, 29/11/2001
Жонка вядомага беларускага палітыка Віктара Ганчара, які зьнік 16 верасьня 1999 году, накіравала адкрыты ліст прэзыдэнту РФ Уладзімеру Пуціну. У лісьце Зінаіда Ганчар заклікае Пуціна “спыніць палітычныя злачынствы ў “саюзнай дзяржаве”.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі ўжо ня раз абвінавачвалі Аляксандра Лукашэнку і генэральнага пракурора Віктара Шэймана ў датычнасьці да выкраданьня некаторых апазыцыйных палітыкаў й журналістаў, у тым ліку, Ганчара. Як заяўляе ў сваім лісьце Зінаіда Ганчар, былы старшыня беларускага КДБ генэрал Уладзімер Мацкевіч у асабістай размове з ёй пацьвердзіў, што глава рэспублікі і генэральны пракурор “асабіста датычныя” да выкраданьня ейнага мужа.
На думку Зінаіды Ганчар, “сяброўства з Лукашэнкам дыскрэдытуець Расею ў вачох сусьветнай супольнасці”. “Ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі, і ў краінах Захаду даўно разумеюць, што дэманстратыўны цынізм і беспакаранасьць дзеяньняў адміністрацыі Лукашэнкі базуюцца на падтрымцы расейскіх чыноўнікаў, маўчальніцтве расейскіх уладаў”.