Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Колькасьць беспрацоўных у Беларусі дасягнула 104,1 тысячаў 11:20, 29/11/2001
За 10 месяцаў гэтага году колькасьць беспрацоўных у Беларусі павялічылася на 8,7 адсоткі і дасягнула 104,1 тыс., што складае 2,3 адсоткі эканамічна актыўнага насельніцтва. Самы высокі ўзровень беспрацоўя - у Магілёўскай і Віцебскай абласьцях (3 адсоткі), самы нізкі - у Менску (1,5 адсоткі). Доля жанчын сярод беспрацоўных - 59,4 адсоткаў, моладзі ва ўзросьце да 30 гадоў - 53,7.
У студзені - верасьні колькасьць працуючых у рэжыме няпоўнага працоўнага часу па ініцыятыве наймальніка склала 177,6 тыс. чалавек (4,7 адсоткі сярэднемесячнай колькасьці работнікаў) і ў параўнаньні са студзенем - верасьнем 2000 года павялічылася на 38,7 адсоткі.
Адпачынкі па ініцыятыве наймальніка ў студзені - верасьні 2001 году мелі 182,3 тыс. работнікаў (4,8 адсоткаў), у студзені - верасьні 2000 году - 176,3 тыс. (4,6 адсоткаў). Не атрымлівалі за гэты пэрыяд ніякай грашовай кампенсацыі 66,6 тыс. чалавек, або 36,5 адсоткі работнікаў, якія мелі вымушаныя адпускі.
У студзені - верасьні 123,4 тыс. чалавек учынілі прагулы, 13,8 тыс. - распівалі спіртныя напоі ў працоўны час. У прамысловасьці гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 33,5 і 6 тыс., у будаўніцтве - 17,8 і 1,6 тыс. чалавек. На 1.000 працуючых у прамысловасьці прыпадае 56 парушальнікаў працоўнай дысцыпліны, у будаўніцтве - 90.
За 9 месяцаў 2001 года з прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў (апрача малых прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці) звольненыя па розных прычынах 648,7 тыс. чалавек (17,2 адсоткі сярэднемесячнай колькасьці работнікаў), з іх 79,9 адсоткі - па ўласным жаданьні, 4,4 адсоткі - за прагул і іншыя парушэньні працоўнай дысцыпліны, 2,5 адсоткі - у сувязі са скарачэньнем штатаў, ліквідацыяй прадпрыемстваў, арганізацыяў.