Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Што за чыноўнік, якога баіцца нават Лукашэнка?
11:26, 29/11/2001

Падчас сустрэчы з актывам Менску й Менскай вобласьці Лукашэнка доўга трымаў па стойцы “смирно” старшыню аблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча і вымаўляў яго за ўчынкі нейкага раённага “вертыкальшчыка”. Прозьвішча яго ён не назваў. Але даў зразумець, што размова йдзе пра крымінальныя рэчы. Абураны Аляксандар Рыгоравіч рэзка пытаўся ў Дамашкевіча: “Скажи, скажи, как он попал к тебе на работу?” Нібыта ня ведае – бо сам падпісвае ўказы аб прызначэньні чыноўнікаў на “вертыкальныя” пасады. Зрэшты, калі ёсьць сур’ёзныя прэтэнзіі да нейкага раённага начальніка, чаму б не назваць прозьвішча? Але Лукашэнка не назваў, прамаўчаў і Дамашкевіч. А па вобласьці пайшлі чуткі. У той самы дзень у прафсаюзнай газэце “Беларускі час” зьявіўся артыкул пад назовам “Салодкае жыцьцё можа скончыцца”. Напэўна, размова там ідзе пра таго чыноўніка, якога так “драконіў” Лукашэнка.

Шэраг заяваў высокапастаўленых службовых асобаў, што прагучалі ў апошні час, сьведчаць пра тое, што ў краіне рыхтуецца чарговая антыкарупцыяйная кампанія. У ліку першых мішэняў можа апынуцца кіраўнік аднаго з раёнаў Менскай вобласьці.

Паводле адной інфармацыі, міліцэйскія аператыўнікі ўжо сабралі на гэтага чыноўніка вялікае дасье. За час працы на гэтай пасадзе ён пабудаваў за кошт раённага бюджэту двухпавярховы дом з прыбудоваю, лазьняй і гаражом агульнай плошчай больш за 200 мэтраў. Пасьля “вертыкальшчык” прыватызаваў гэты будынак за суму, якая складала каля 20% ад ягонага сабекошту. Але й гэтыя грошы дзяржава не атрымала. “”Карупцыянэр” проста прадаў выканкаму свой былы дом па завышаным кошце, і акрамя гэтага ўзяў беспрацэнтную суду на 5 гадоў.

Добраўпарадкаваньне сядзібы на гэтым ня скончылася. Увесну 2000 году на ўчастку чыноўніка зьявіліся дзьве металічныя цяплічкі, вырабленыя за кошт аднаго з калгасаў. Затым выканкам для азеляненьня горада нібы закупіў у індывідуальнага прадпрымальніка саджанцы дрэваў і кустоў, якія насамрэч былі выкапаныя ў лесе, што быў побач. Узамен камэрсант аплаціў выраб дэкаратыўнай агароджы для дому высокапастаўленага начальніка. Яшчэ адзін прадпрымальнік падараваў яму дарагі комплекс адпачынку з дрэва, як узнагароду за гарантыю далейшай бесперашкоднай працы ў рэгіёне.

Наогул з бізнэсоўцамі ў “вертыкальшчыка” склаліся вельмі цікавыя кантакты. Па ягоным загадзе дырэктару аднаго з мясцовых ААТ прадалі па заніжаным кошце вытворчыя будынкі й зямельны ўчастак. За станоўчае рашэньне пытаньня фірма бясплатна адрамантавала краму індывідуальнага прадпрымальніка, якая мела з чыноўнікам “сяброўскія” стасункі. Яна праз свайго “сябра” атрымала розныя ліцэнзіі і ільготы да таго часу, пакуль не пасварыліся на глебе рэўнасьці.

Раённы начальнік абклаў аброкам і бюджэтныя арганізацыі. Ён займеў імпартную відэо- і аўдыёапаратуру, што паступіла для мясцовага Дому культуры. А сталыя банкеты і застольлі, што арганізуюцца “вертыкальшчыкам”, фінансуюцца за кошт сродкаў райпо.

Гэтыя і многія іншыя факты добра вядомыя праваахоўчым органам. Будзе цікава паглядзець, ці санкцыянуе вышэйшае кіраўніцтва краіны прынцыповасьць адносна чыноўніка і чым усё скончыцца...”

Сапраўды, ці санкцыянуе Лукашэнка чарговую “гучную справу”? Калі ў карэспандэнцыі “Беларускага часу” насамрэч распавядаецца пра справы таго “вертыкальшчыка”, пра якога казаў Аляксандар Рыгоравіч, то некаторыя абставіны выклікаюць пэўныя развагі.

Лукашэнка ў запале сказаў тады, што раніцай яму паклалі на стол ліст гэтага прахадзімцы-чыноўніка. Можна здагадвацца, што там напісана. Хутчэй за ўсё і пра тое, як ён “зямлю драў” падчас прэзыдэнцкіх выбараў у імкненьні ўсімі сродкамі забясьпечыць перамогу Аляксандру Рыгоравічу. А раптам у канцы такія словы: “Пасадзіце – усё распавяду”?

А пакуль Меншчына не разумее : каго ўсё ж такі зьбіраўся “пасадзіць на піку” А.Лукашэнка?

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: