Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чыгуначнікам не да сьвята
11:42, 29/11/2001, Радыё Рацыя

28 лістапада Беларуская чыгунка мелася сьвяткаваць свой юбілей. Але сьвята было адкладзенае на няпэўны тэрмін. 130 гадоў таму па чыгуначнай лініі Масква-Варшава пачаўся рух цягнікоў. Першы цягнік выйшаў з Воршы, таму супрацоўнікі тамтэйшага дэпо рыхтаваліся да сьвята асабліва старанна й нават замовілі на Менскім гадзіньнікавым заводзе адмысловыя гадзіньнікі з выявамі помніка К. Заслонаву й паравоза. Меркавалася, што на ўрачыстым паседжаньні будуць узнагароджаныя кожны другі з 1,5-тысячнага калектыву чыгуначнікаў. Аднак сьвяткаваньням перашкодзіў арышт кіраўніка Беларускай чыгункі Рахманько. Цяпер у Воршу наехала правяральшчыкаў з Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў.

Сьвята ў Воршы спэцыяльна плянавалася загадзя, каб аршанцы пасьпелі прыняць удзел ва ўрачыстым сходзе чыгуначнікаў у Менску, што плянаваўся на 28 лістапада. На ім разам з зоркамі расейскай эстрады меўся выступіць і Аляксандар Лукашэнка. Ён і зрабіў усім “падарунак” – аб’явіў тыдзень таму аб крымінальнай справе супраць Рахманько.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: