 | ПАЛIТЫКА |  |

За што саджае Лукашэнка 11:24, 30/11/2001

Арышт дырэктара заводу “Атлант” Калугіна, главы Беларускай чыгункі Рахманько, дырэктара стадыёну “Трактар” Алейнікава, дырэктара аўтарынку Васілеўскага – гэта толькі самыя гучныя арышты й абвінавачваньні апошніх дзён. Усяго, як вядома, за два апошнія тыдні ў Беларусі пракурорамі ўзбуджана 210 крымінальных справаў. Імі санкцыянавана заключэньне пад варту 720 чалавек, апратэставаныя судовыя пастановы па 71 справе, з якіх 15 – з-за мяккасьці прызначанага пакараньня. 
За Лукашэнкам да “чысткі” кадраў возьмуцца міністры 11:23, 30/11/2001

Новы міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Астапенка “мае намер мяняць чынавенскі апарат міністэрства”. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску 29 лістапада, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА аб плянах барацьбы з карупцыяй у Міністэрстве аховы здароўя. Ён заявіў, што некаторыя чыноўнікі Міністэрства апошнім часам актыўна лябіравалі інтарэсы заходніх вытворцаў медычнай тэхнікі. Па ягоных словах, статыстыка сьведчыць, што з усіх выяўленых выпадках хабарніцтва ў бюджэтнай сфэры дзьве траціны прыпадае на адукацыю й ахову здароўя. “Першы крок зрабіў прэзыдэнт, --сказаў прафесар Астапенка, -- зараз справа за мной”.
Масштабные обвинения во взяточничестве потребовали изменений постановления ВС 11:22, 30/11/2001

Оглашено решение Конституционного суда Республики Беларусь по делу о конституционности отдельных положений постановления пленума Верховного суда Беларуси от 10 апреля 1992 года с изменениями от 29 марта 2001 года "О судебной практике по делам о взяточничестве". Производство по делу возбуждено Конституционным судом 17 октября 2001 года по предложению Совета Министров в связи с обращением министра внутренних дел Владимира Наумова. 
Лукашенко назвал движение стран к Евросоюзу «откатом» и предложил вернуться к СССР 11:21, 30/11/2001

Александр Лукашенко на пресс-конференции глав государств СНГ в Москве высказался против предложения в области экономического сотрудничестве двигаться по примеру Евросоюза. "Я считаю, что это будет движением назад. Надо двигаться к интеграции, имея прекрасный пример интегрированных экономик в бывшем СССР. Это не ведет в восстановлению СССР, просто мы будем на более высокой степени интеграции наших экономик, чем это есть в Европейском Союзе", - сказал Лукашенко. При этом он подчеркнул, что он лично является "противником движения к Евросоюзу", поскольку это будет "откатом".
У Магілёве судзяць членаў ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка 11:20, 30/11/2001

У Магілёве пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Віктара Ясюкевіча й Тамары Леўскай, якія ўваходзілі ў склад ініцыятыўнай групы Ўладзімера Ганчарыка. Іх абвінавацілі ў невыкананьні патрабаваньняў міліцыі падчас агітацыйнай кампаніі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтыя магілёўчане былі затрыманыя падчас агітацыі Ўладзімера Ганчарыка. Супраць Віктара Ясюкевіча і Тамары Леўскай узбудзілі крымінальную справу за супраціўленьне міліцыянту. 
Падаткавы кодэкс узмацняе ўціск дзяржавы на прадпрымальнікаў 11:19, 30/11/2001

Падаткавы кодэкс у яго сяньняшнім выглядзе не адпавядае дэкляраванай кіраўніцтвам краіны палітыцы лібералізацыі эканомікі. Больш за тое, ён узмацняе ўціск дзяржавы на прадпрымальнікаў і дзяржаўны кантроль за дзейнасьцю суб’ектаў гаспадараньня. Такое меркаваньне ад імя экспэртаў аналітычнай групы рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Альтэрнатыва XXI” выказаў БелаПАН старшыня выканкаму гэтай арганізацыі Сяргей Балыкін у камэнтары прыняцьця палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні праекту агульнай часткі Падаткавага кодэксу. 
Польша планирует ввести визы для белорусских граждан в 2003 году 11:18, 30/11/2001

Несмотря на обещание ввести визы для граждан Беларуси и России в этом году, данное Европейскому союзу, Польша имеет намерение пойти на этот шаг только в 2003 году. Об этом сообщили польские СМИ. О новых сроках польская делегация, которая ведет переговоры по вопросам интеграции страны в ЕС, заявила в Брюсселе представителям Евросоюза. Сообщается, что изменение позиции в отношении введения виз для восточных соседей поляки объясняют отсутствием денег в бюджете, которые необходимы для проведения такого дорогого мероприятия: введение визового режима требует значительных инвестиций для создания новых консульских отделов, обеспечения их персоналом и современной техникой. 
Беларусь на апошніх месцах сярод краінаў СНД па тэмпах прамысловага росту 11:17, 30/11/2001

Расея па выніках студзеня-верасьня 2001 г. заняла 7-е месца сярод краінаў СНД па тэмпах прамысловага росту. Пра гэта сьведчыць атрыманая ПРАЙМ-ТАСС у пятніцу інфармацыя Дзяржкамітэту РФ. Лідэрам па тэмпах прамысловага росту за 9 месяцаў 2001 г. сярод краінаў СНД стала Ўкраіна, дзе гэты паказчык дасягнуў 16,6 адсоткі. На другім месцы апынуўся Таджыкістан з 16-адсоткавым прамысловым ростам, а на трэцім – Казахастан з ростам на ўзроўні 13,8 адсоткаў. У Малдове прамысловая вытворчасьць за 9 месяцаў павялічылася на 12,2 адсоткаў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, у Кіргізіі - на 7,1 адсоткі, у Азербайджане - на 5,4 адсоткі, а ў Расеі - на 5,2 адсоткі. У Беларусі аб’ём вытворчасьці павялічыўся ўсяго на 4,6 адсоткаў, і ў Арменіі - на 3,8 адсоткаў. 
Более трех десятков гомельских предприятий - банкроты 11:16, 30/11/2001

В Гомельской области около трех десятков предприятий подали в Хозяйственный суд документы о банкротстве. Однако, одним из недостатков закона "О банкротстве" является трудность его понимания, начиная с основного: подачи заявления в Хозяйственный суд. Вот почему, несмотря на то, что в Гомельской области попытки воспользоваться этим законом предприняли около трех десятков предприятий, к делу приняты всего несколько обращений. Остальных "завернули" для правильного оформления документов. 
Хто паклаў вока на МАЗ? 11:15, 30/11/2001, «Народная воля»

Пра гэта кажуць многія. Кажуць, што на Менскі аўтамабільны завод (МАЗ) “паклаў вока” круты расейскі алігарх Алег Дэріпаска. Ён настойвае на акцыяніраваньні прадпрыемства і зьбіраецца скупіць кантрольны пакет акцыяў. З гэтай мэтай ён прызджаў у Менск. Нібыта адразу пасьля прылёту сустрэўся з Шэйманам, пасьля з былым прэм’ер-міністрам Ярмошыным. Сустрэчы з Лукашэнкам не атрымалася, і расчараваны Дэріпаска сеў у свой самалёт і зьляцеў назад. Тым не менш працуе беларуска-расейская кампанія па ўключэньні МАЗу ў расейскі холдынг “Руспрамавто”. 
В экономике Витебской области чрезвычайная обстановка 11:14, 30/11/2001

По состоянию на 1 октября 2001 года на Витебщине насчитывалось 844 (или 46%) убыточных предприятий и организации. По сравнению с январем - сентябрем прошлого года их количество увеличилось на 63,2%. В промышленности 40% таких субъектов хозяйствования, в транспорте - 38,9%, торговле - 35,4%, жилищно - коммунальном хозяйстве - 53%. Сельское хозяйство области убыточно в целом, сообщает praca.by. Рентабельность производства по области составляет 7,2%. В отраслях машиностроения, деревообработки, производства стройматериалов, легкой и пищевой промышленности и того меньше. 
Польскія інвестары заракліся ня мець справаў зь Беларусьсю 11:13, 30/11/2001, RR

Беларускія спажыўцы чакаляды “Terravita” і не падазраюць, што прычына незвычайнага для Беларусі росквіту вытворчасьці стала звычайнае ашуканства. Польскае выданьне Super Express у чацьвярговым нумары падае гісторыю беларускага махляра Канстанціна К., які скраў у польскіх бізнэсоўцаў цэлы завод па вытворчасьці чакаляды, збудаваны пад Менскам. Паспрабаваўшы знайсьці справядлівасьці ў беларускіх уладных структурах, польскія бізнэсоўцы пераканаліся, што законаў у Беларусі ўвогуле няма. 
У Гародні насуперак уладам прайшла акцыя ў памяць ўзарванага камуністамі храма 11:12, 30/11/2001

Увечары 29 лістапада ў Гародні прайшло масавае мерапрыемства ў памяць ўзарванага 40 гадоў таму храма Фара Вітаўта. Мітынг-рэквіем пачаўся ў 17.30 і працягваўся каля гадзіны. Нягледзячы на забарону гарвыканкаму, каля 200 жыхароў Гародні, прадстаўнікоў розных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, творчай інтэлігенцыі сабраліся ў скверы ля Палацу культуры тэкстыльшчыкаў, на месцы, дзе стаяў храм. 
Рок-група "THIRD STONE" абураная фашыстоўскімі выбрыкамі на іх канцэрце ў Менску 11:11, 30/11/2001

Музыкі маладой галяндзкай рок-групы "Third Stone" (“Трэці камень”) выказалі непаразуменьне і абурэньне неафашыстоўскімі выбрыкамі на рок-канцэрце ў менскім клюбе “Рэактар”. Аб гэтым яны заявілі на прэс-канферэнцыі, якая прайшла 29 лістапада. На канцэрце-прэзэнтацыі альбому "Hard life - heavy music", які адбыўся 22 лістапада, прысутнічала каля 20 скінхэдаў, якія паводзілі сябе агрэсіўна, а некаторыя падчас выступу рок-групы з Воршы “Apraxia” выкрыквалі фашыстоўкія вітаньні. 
З пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 92,8 тыс. злачынстваў 11:10, 30/11/2001

За 10 месяцаў гэтага года ў Беларусі зарэгістравана 92.830 злачынстваў (у сярэднім па 305 злачынстваў у дзень). Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў, гэта на 13,8 адсоткі менш за паказчык аналягічнага пэрыяду мінулага года. На 10.000 жыхароў зарэгістравана 93 злачынцы. Найбольшыя паказчыкі зафіксаваны ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях (па 112), Менску (100) і Віцебскай вобласьці (96). 
Слова – Бажэлку 11:09, 30/11/2001

Суд па справе былога “алмазаўца” Валеры Ігнатовіча, абвінавачанага ў некалькіх гучных злачынствах, у тым ліку ў выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, прыняў рашэньне выклікаць на допыт у якасьці сьведкі былога генпракурора Беларусі Алега Бажэлку. Суд праходзіць за зачыненымі дзьвярыма, таму зьвесткі аб тым, што адбываецца ў залі паседжаньняў вельмі фрагмэнтарныя, але, па чутках, рашэньне пра выклік Бажэлкі суд прыняў пасьля таго, як дапыталі вядомага журналіста Паўла Шарамета. Усе ўдзельнікі працэсу зьвязаныя падпіскаю аб неразгалошваньні таго, што адбываецца на працэсе. Аднак Павал Шарамет пагадзіўся адказаць на некалькі пытаньняў “БДГ”. 
Беларусь спадзяецца на новыя крэдыты 11:08, 30/11/2001, Neue Zuercher Zeitung

Беларусь, якую большая частка замежных інвестараў проста пазьбягае, хоча палепшыць дзелавыя зносіны зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. С надзеяй на крэдыты Менск пачаў ажыцьцяўляць праграму МВФ. Міжнародны банк рэканструкцыі й разьвіцьця ўхваліў выдзяляленьне Беларусі новага крэдыту, і гэта можна лічыць сігналам да зьменаў зносінаў захаду да Менску. “Реформы. Я не выношу этого слова. Мы не привыкли к рыночной экономике”, -- паўтараў зноў і зноў апошнія некалькі месяцаў Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да свайго 10-мільённага народа. Затым, у верасьні, ўладар, які кіруе краінай з 1994 году, вырашыў усё ж такі правесьці выбары. Ён пацьвердзіў свае паўнамоцтвы на бліжэйшыя пяць гадоў – дзесьці хітрасьцю, дзесьці шляхам прымусу, але ў тым ліку й галасамі сваіх суйчыньнікаў, якія, паглядаючы на Расею, баяцца рэформаў як сіноніма крадзяжу нацыянальнага багацьця. Менавіта ім, калгасьнікам і пэнсіянэрам, новы стары прэзыдэнт паабяцаў падчас прынясеньня прысягі ніколі не дапускаць таго, каб урад падвяргаў народ выпрабаваньню непапулярнымі ці шокавымі мерапрыемствамі. І ўсё ж такі ёсьць прызнакі таго, што беларуская плянавая гаспадарка месцамі ўжо развальваецца, хоць і павольна. Колькі гэта будзе працягвацца, пакуль невядома. Зразумела толькі адно: нават самыя асьцярожныя дзеяньні пахістнуць манаполію Лукашэнкі на ўладу. 
GAZETA WYBORCZA: : У Беларусі расейскі капітал не дазволіць Лукашэнку садзіць у турму сваіх дырэктароў 11:07, 30/11/2001

“Аляксандар Лукашэнка страціў Пуціна як антызаходняга хаўрусьніка. Пасьля збліжэньня Пуціна з Бушам і падтрымкі Расеяй вайны Захаду з тэрарызмам, ці патрэбны будзе Расеі хаўрусьнік, які хоча абараняць яе заходнія межы перад варожымі крокамі НАТА і ЗША?” – піша ў сёньняшнім нумары вядучы польскі штодзёньнік Gazeta Wyborcza. 
Рэдактары незалежных газэтаў пратэстуюць супраць закрыцьця “Пагоні” 11:06, 30/11/2001

Судовы прысуд газэце "Пагоня" быў вынесены 12 лістапада 2001 году судзьдзёй Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь В.Жандаравым. Газэце, якая была ля вытокаў незалежнай прэсы Беларусі. Судзьдзю Валер’я Жандарава не спыніла нават тое, што Міністэрства інфармацыі (раней – Дзяржкамітэт па друку), нібы ў інтарэсах якога пракуратура Гарадзенскай вобласьці прад’явіла зыск аб закрыцьці газэты й ліквідацыі рэдакцыі, афіцыйна заявіла, што ня бачыць прававых падставаў для прыняцьця рэпрэсіўных мераў адносна “Пагоні”. У сувязі з гэтым рэдактары вядомых беларускіх выданьняў зьвярнуліся з заяваю да старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда ўнесьці пратэст на рашэньне судзьдзі Жандарава. 
У Віцебску зноў забралі ў пастарунак Уладзімера Плешчанку 11:05, 30/11/2001

У Віцебску пільная пэнсіянэрка змусіла міліцыянтаў забраць у пастарунак сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімера Плешчанку, які ля "Сіняга дому" распаўсюджваў выданьне "Беларускія ведамасьці". 
У Менску адбыўся стыхійны сход гандляроў і наведнікаў рынку "Байкальскі" 11:04, 30/11/2001

Стыхійны сход справакавала рашэньне Камітэту архітэктуры, горадабудаўніцтва і землекарыстаньня Менгарвыканкаму. Ён пастанавіў закрыць рынак "Байкальскі", што ў Заводзкім раёне. Рашэньне закрыць рынак сёньня абвесьцілі як гандлярам, так і наведнікам "Байкальскага". Гэта іх абурыла. Гарадзкія ўлады абгрунтоўваюць ліквідацыю рынку "Байкальскі" рэканструкцыяй Менскай кальцавой дарогі. На думку ўдзельнікаў стыхійнага сходу, прычына зносу неабгрунтаваная, месца, на іх думку, хопіць усім. Гандляры "Байкальскага" і яго наведнікі вырашылі правесьці ў суботу агульную акцыю пратэсту. 
Касьцёл Вітаўта ўзарвалі, мітынг забаранілі 11:03, 30/11/2001

В четверг исполнилось 40 лет, как в Гродно был взорван костел Фара У чацьвер спаўняецца 40 гадоў, як у Гародні быў узарваны касьцёл Фара Вітаўта. З гэтай нагоды група гарадзенцаў падала ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне мітынгу "Бяз гісторыі - няма будучыні" паблізу плошчы Савецкай, на месцы, дзе стаяў касьцёл, 29 лістапада а 17-ай гадзіне. Улады не дазволілі ўшанаваць загублены храм. 
Беларусы палятуць у космас 11:02, 30/11/2001

Касманаўт зь Беларусі абавязкова паляціць у космас. Такую заяву зрабіў учора Аляксандар Лукашэнка пасьля наведваньня ракетна-касьмічнай карпарацыі “Энэргія” ў падмаскоўным Каралёве. Лукашэнка прабыў на гэтым прадпрыемстве каля 2,5 гадзінаў, перадае РІА “Новости”. Ён агледзіў мантажна-выпрабавальніцкі цэх прадпрыемства, дзе вырабляюць пілятуемыя касьмічныя караблі серыі “Саюз-ТМ” і грузавыя караблі серыі “Прагрэс-М” для абслугоўваньня Міжнароднай касьмічнай станцыі. Падчас наведваньня на стапелях працягваўся мантаж пілятуемага карабля “Саюз-ТМ” для дастаўкі на міжнародную касьмічную станцыю чарговай экспэдыцыі ейнага наведваньня ў красавіку 2002 года. 
Латвія будзе сачыць за паветранай прасторай Расеі й Беларусі 11:01, 30/11/2001

У Латвіі будзе ўсталяваны амэрыканскі радар для сочкі за паветранай прасторай Расеі й Беларусі. 29 лістапада Міністэрства абароны Латвіі пацьвердзіла факт набыцьця ў амэрыканскага канцэрна “Локхід Марцін” трохмернага радара ЗД коштам у 8 млн. даляраў ЗША. Гэта самая буйная пакупка, якую ажыцьцявіў урад за 10 гадоў незалежнасьці краіны. 
|  |
|