Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Касманаўт зь Беларусі абавязкова паляціць у космас. Такую заяву зрабіў учора Аляксандар Лукашэнка пасьля наведваньня ракетна-касьмічнай карпарацыі “Энэргія” ў падмаскоўным Каралёве. Лукашэнка прабыў на гэтым прадпрыемстве каля 2,5 гадзінаў, перадае РІА “Новости”. Ён агледзіў мантажна-выпрабавальніцкі цэх прадпрыемства, дзе вырабляюць пілятуемыя касьмічныя караблі серыі “Саюз-ТМ” і грузавыя караблі серыі “Прагрэс-М” для абслугоўваньня Міжнароднай касьмічнай станцыі. Падчас наведваньня на стапелях працягваўся мантаж пілятуемага карабля “Саюз-ТМ” для дастаўкі на міжнародную касьмічную станцыю чарговай экспэдыцыі ейнага наведваньня ў красавіку 2002 года.