Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады афіцыйна аб’явілі пра пачатак барацьбы з “лішкавымі” грашыма 11:25, 30/11/2001
У Беларусі за 2001-2002 гады плянуецца ўвесьці сыстэму безнаяўных разьлікаў у сфэры гандлю й бытавога абслугоўваньня. Пра гэта 30 лістапада адказаў першы намесьнік міністра эканомікі Мікалай Зайчанка на пытаньне “дэпутатаў” “палаты прадстаўнікоў”. Па ягоных словах, урад даручыў Міністэрству эканомікі сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіраваньня аблвыканкамамі й Мінгарвыканкамам распрацаваць адпаведную праграму мераў. На гэты час распрацоўваеца механізм пераходу да аплаты за безнаяўны разьлік фізычнымі асобамі, якія набываюць аўтамабілі, жыльлё й тавары коштам больш за 200 даляраў ЗША.
Гэтыя сродкі, падкрэсьліў Мікалай Зайчанка, будуць залічвацца на ўкладныя рахункі грамадзянаў праз касава-падсумоўваючы апарат, або наўпрост на разьліковы рахунак. Калі іх атрымальнікам зьяўляецца індывідуальны прадпрымальнік.
На гэты час распрацоўваецца праект заканадаўчага акту, які будзе рэглямэнтаваць дадзены механізм. На думку спэцыялістаў, у працэсе абмеркаваньня гэтага дакумэнту магчымыя некаторыя карэктывы (у тым ліку па суме 200 даляраў), але ў прынцыпе гэтае пытаньне ўрад ужо ўзгадніў.