Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Опасные шаги
11:14, 01/02/2002, Людмила Грязнова, член оргкомитета Хартии’97


 ПАЛIТЫКА 

Беларусь могуць пазбавіць членства ў Эўрапейскім банку рэканструкцыі й разьвіцьця
11:13, 01/02/2002

Пра гэта “Интерфаксу” паведаміла блізкая да ўрадавых колаў крыніца, што пажадала не называцца. Паводле ейных словаў, прадстаўнікі ЗША, Вяікабрытаніі і іншых краін ЭЗ актыўна лябіруюць пытаньне аб пазбаўленьні Беларусі членства ў ЭБРР, прычынай чаго зьўляецца “незахаваньне Беларусяй статутных патрабаваньняў членства ў банку – дэмакратызацыя грамадзтва і рынкавыя пераўтварэньні”.

Польшча нагадвае беларускім уладам аб лёсах зьніклых апазыцыянэраў
11:12, 01/02/2002

Падчас кансультацыяў паміж прадстаўнікамі міністэрстваў замежных справаў Польшчы й Беларусі прадстаўнікі МЗС Польшчы выказалі занепакоенасьць стаўленьнем беларускіх уладаў да польскай нацыянальнай меншасьці, у прыватнасьці, нядаўнімі спробамі абкласьці падаткамі гуманітарную дапамогу з Польшчы, а таксама апісаць маёмасьць гарадзенскага Зьвязу палякаў. “Стаўленьне дзяржавы да нацыянальных меншасьцяў зьяўляецца, сярод іншага, паказчыкам узроўню дэмакратыі ў гэтай краіне”,— сказаў кіраўнік дэлегацыі, дырэктар Дэпартамэнту Эўропы польскага МЗСу Марэк Эндрыс. Як паведамляе польскае агенцтва прэсы, польскі бок таксама нагадаў прадстаўнікам беларускага МЗСу, што актывізацыя адносінаў на вышэйшым узроўні магчыма толькі ў тым выпадку, калі ў Беларусі “пачнуцца пазытыўныя зьмены ў галіне абароны правоў чалавека, свабоды СМІ, а таксама будзе высьветлены лёс зьніклых апазыцыйных палітыкаў”.

Юры Бандажэўскі падрыхтаваў у турме дзьве навуковыя кнігі
11:11, 01/02/2002

Прафэсара-мэдыка Юры Бандажэўскага ў Менскай калёніі ўзмоцненага рэжыму 31 студзеня наведаў адвакат Сяргей Цурко. У інтэрвію БелаПАН адвакат паведаміў, што за час заключэньня Юры Бадажэўскі падрыхтаваў дзьве навуковыя кнігі, якія павінны хутка выйсьці за мяжой. Паводле словаў Цурко, прафэсар мае магчымасьць працаваць у бібліятэцы, карыстацца навуковай пэрыёдыкай. У калёнію прафэсару штотыдзень прыходзяць “сотні лістоў” з-за мяжы – ад палітыкаў, навукоўцаў, простых грамадзян. “Ён адчувае падтрымку розных міжнародных арганізацыяў і структур, але не беларускіх”, - адзначыў адвакат.

Беларуская чыгунка застаецца пад пільным кантролем уладаў
11:10, 01/02/2002

Істотна скарачаецца апарат кіраўнікоў Беларускай чыгункі (БЧ). Савет Міністраў палічыў мэтазгодным скараціць колькасьць намесьнікаў начальніка БЧ з сямі да чатарох. Як паведамілі БелаПАН у прэсавым цэнтры БЧ, у сувязі з рэструктурызацыяй упраўленьня чыгункі многія ейныя службы й аддзелы аб’ядноўваюцца, у сувязі з чым адбываецца скрачэньне, як колькасьці служачых, так і кіруючага апарату. Нагадаем, што на дадзены момант адносна некалькіх былых кіраўнікоў Беларускай чыгункі расьсьледуецца крымінальная справа. Яны абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні службовых злачынстваў.

Чаму Беларусь “кінула” канцэрн “Балтика”
11:09, 01/02/2002, «Московские новости»

Падчас прадвыбарчай гонкі Лукашэнка шмат словаў казаў аб рэформах, аб неабходнасьці прытоку буйных інвэстыцыяў і аб ільготах для брацкага расейскага капіталу, у прыватнасьці. Сярод ягоных суразмоўцаў у гэты пэрыяд аказаліся буйнейшыя расейскія бізнэсоўцы – Ігар Макараў, кіраўнік “ИТЕРЫ”, Міхал Гуцырыеў са “Славнефти”, нарэшце, Тэймураз Балоеў – галоўны чалавек у піўным гіганце “Балтика”. Усім ім, а таксама іншым патэнцыйным інвэстарам Лукашэнка казаў адно: “Ничего не бойтесь! Инвестируйте в нашу промышленность, и мое слово будет наилучшей гарантией ваших инвестиций!”. Мінуў час, прайшлі выбары – прыйшоў час Лукашэнку выконваць абяцаньне. І тут высьветлілася, што Аляксандар Рыгоравіч зусім не гарыць жаданьнем яго выконваць.

Лукашэнка – “атамны салавей”
11:08, 01/02/2002

Камітэт па энэргаэфектыўнасьці пры Савеце Міністраў Беларусі лічыць нямэтазгодным будаўніцтва ў краіне атамнай электрастанцыі. Пра гэта заявіў 31 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску першы намесьнік старшыні камітэту Віктар Федасееў. “Мы, з боку камітэту, лічым, што атамная энэргія ў хуткай будучыні, да 2025-2030 году, не патрэбна. Ну ўвядзем энэргаблёк магутнасьцю 1 мегават і патрацім на гэта 2 млрд. даляраў, ня ўлічваючы эксплютацыйных выдаткаў, выдаткаў на ўтылізацыю радыёактыўных адходаў. Але ў нас ёсьць патэнцыял энэргаашчаднасьці, які мы ацэньваем у 40 адсоткаў. Рэалізацыя гэтага патэнцыялу патрабуе значна меншых выдаткаў”, -- лічыць Федасееў.

Праз год для паездкі ў Польшчу спатрэбіцца віза
11:07, 01/02/2002

Польшча можа ўвесьці візавы рэжым да Беларусі не раней 2003 году, пра што стала вядома 30 студзеня падчас кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных справаў Беларусі й Польшчы на ўзроўні кіраўнікоў палітычных дэпартамэнтаў. Як адзначыў прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка, пытаньне аб увядзеньні візавага рэжыму адносна Беларусі будзе пастаўлена польскім бокам на заключным этапе перамоваў з Эўразьвязам аб далучэньні Польшчы да ЭЗ.

Зінаіда Ганчар абвінавачвае Ўладзімера Пуціна ў хаўрусьніцтве з рэжымам Лукашэнкі
11:06, 01/02/2002

Зінаіда Ганчар, жонка выкрадзенага 16 верасьня 1999 году вядомага беларускага палітыка Віктара Ганчара, зноў зьвярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Як з жалем адзначаецца ў лісьце, на папярэдні зварот да расейскага лідэра -- 26 лістапада – яна ніякага адказу не атрымала. Зьвяртаючыся да прэзыдэнта Расеі, Зінаіда Ганчар піша: “Вы ня можаце ня ведаць, якія злачынствы вырабляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але ў той самы час вы працягваеце маўчаць, і дэманструеце падтрымку рэжыму Лукашэнкі. Вядомыя расейскія палітыкі стала праводзяць гучныя кампаніі з крытыкай улады прыбалтыйскіх краін, нібыта за ўціск, якія яны аказваюць на грамадзян Расеі, што пражываюць на іхных тэрыторыях. Яны гэта тлумачаць клопатам аб лёсах суайчыньнікаў. Я таксама руская, я і мой сын нарадзіліся ў Расеі, мая маці – грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі. Так чаму лёс маёй сям’і не хвалюе расейскую палітычную эліту? Бо маўчальніцтва расейскіх палітыкаў беларускія ўлады ўспрымаюць як ухвалу на новыя злачынствы”.

Лукашэнка – выкапень сталінскай эпохі
11:05, 01/02/2002

Так назвала беларускага лідэра аўстрыйская газэта “Standard”, якая ў адным са сваіх артыкулаў паставіла пытаньне: чым падобныя польскі антыдэмакрат Лепер зь беларускім дыктатарам Лукашэнкам? Аналізуючы фэномэн усходнеэўрапейскага папулізму й антыдэмакратызму на прыкладзе лідэра польскага руху “Самаабарона” Анджэя Лепера, варшаўскі й венскі філёзафы Крол і Пфавіган упэўненыя, што гэты польскі палітык шмат што пераняў у беларускага дыктатара Лукашэнкі, а ня ў Гітлера й Мусаліні.

Папраўка Джэксана-Вэніка да Беларусі адменена ня будзе
11:04, 01/02/2002

Беларусь не патрапіла ў сьпіс краінаў, супраць якіх будзе адменена папраўка Джэксана-Вэніка, уведзеная Кангрэсам ЗША ў 1974 годзе ў адказ на дыскрымінацыйныя правілы эміграцыі савецкіх габрэяў. Адміністрацыя Буша ініцыюе адмену гэтай папраўкі адносна 9 краінаў СНД, у тым ліку Расеі й краінаў Сярэдняй Азі. "У Беларусі нярынкавая эканоміка й парушаюцца правы чалавека," - заявілі Рацыі ў Дзярждэпартамэнце ЗША, дзе было прынятае рашэньне захаваць за Беларусяй дыскрымінацыйную меру. Паводле інфармацыі "Рацыі", адным з тых, хто выступіў супраць адмены для Беларусі папраўкі Джэксана-Вэніка, стаў кангрэсмэн Пітэр Дойч, які летась наведваў Беларусь.

На 5 сакавіка плянуецца агульнарэспубліканская акцыя пратэсту
11:03, 01/02/2002

Прэзыдыюм Фэдэрацыі прафсаюзаў зьвярнуўся да сваіх сяброў з прапановай правесьці 5 сакавіка агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту. Ініцыятарам агульнарэспубліканскай акцыі пратэсту выступіў прафсаюз аўтасельгасмашу. Ягоны лідэр Аляксандар Бухвостаў заявіў на паседжаньні прэзыдыюму Фэдэрацыі, што далейшы дыялёг з уладамі наконт праблемы прафсаюзных складак беспэрспэктыўны.

Былога дырэктара “Атлянту” перавялі з “Навінак” у СІЗА
11:02, 01/02/2002

Былога дырэктара аб’яднаньня “Атлянт” Леаніда Калугіна перавялі з псыхіятрычнай клінікі ў Навінках у сьледчы ізалятар. Гэта адбылося 30 студзеня, прычым сваякоў былога дырэктара “Атлянту” зноў пра гэта не праінфармавалі. У ахоўным аддзяленьні псыхіятрычнага шпіталю пацьвердзілі, што Калугіна перавялі, але пастаўлены яму дыягназ паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на мэдычную таямніцу.

Галодныя рабаўнікі
11:01, 01/02/2002, «Вечерний Минск»

Позна ўначы ў Аршанскі ГУУС зьвярнуўся мясцовы жыхар і заявіў, што напярэдадні, ля адзінаццатай вечара, у яго незачынены дом увайшлі двое невядомых і аднялі ...два кіляграмы кілбасы. Пасьля гэтага рабаўнікі зьбеглі. Гаспадар аб здарэньні нікуды не паведамляў, але дзьверы зачыніў. Як ён быў зьдзіўлены, калі праз некалькі гадзін тыя самыя злачынцы зьявіліся ізноўку. На гэты раз яны разьбілі вакно й прабраліся ў дом. Зьбілі гаспадара, прыхапілі пяць кіло мяса й зноў зьбеглі. Дзяжурны нарад устанавіў, што злачынства зьдзейсьніў 20-гадовы непрацоўны мужчына, дарэчы, раней ужо судзімы за крадзеж. Ён аб’яўлены ў вышук. Асоба саўдзельніка высьвятляецца.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: