Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У лютым МАЗ пачне перамовы з “Сибалом” па пытаньні інвэстыцыяў 11:02, 04/02/2002
Перамовы з прадстаўнікамі кіраўніцтва кампаніі “Сибал” адносна інвэстыцыяў у Менскі аўтамабільны завод пройдуць у лютым 2002 году. Пра гэта заявіў “Интерфаксу” віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Сідорскі. “На дадзены час мы падалі кіраўніцтву кампаніі свае прапановы й чакаем адказу”, - адзначыў віцэ-прэм’ер. “Пры гэтым нас па-ранейшаму цікавіць супрацоўніцтва з расейскімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі: набыцьцё яраслаўскіх рухавікоў і прысутнасьць на расейскім рынку”, -- патлумачыў ён.
На экспарт ідзе каля 90 адсоткаў прадукцыі МАЗа. Прадпрыемства пастаўляе ў Расею каля 85 адсоткаў аўтамабіляў.