Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аварыя на газапровадзе Таржок – Менск – Івацэвічы
11:12, 04/02/2002

На адводным участку магістральнага газапроваду Таржок – Менск — Івацэвічы РУП “Белтрансгаз” у раёне вёскі Камень Лепельскага раёну сёньня каля 5:00 адбыўся прарыў. Пра гэта карэспандэнту ІА “Росбалт” паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі міністэрства, у выніку прарыву адбылося ўзгараньне й факельнае гарэньне прыроднага газу.

А 5:20 дыспетчарская служба Крупскага Ўпраўленьня магістральных газапровадаў спыніла падачу газу ў газапровад. У выніку без газазабесьпячэньня засталіся 7 населеных пунктаў на тэрыторыі Віцебскай вобласьці - Чашнікі, Ушачы, Полацак, Бешанковічы, Обаль, Шуміліна, Наваполацк. Спынена падача газу на вытворчае аб’яднаньне “Нафтан”. Усе сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня і цеплазабесьпячэньня спажыўцоў на дадзены момант пераведзеныя на мазутнае паліва. Падача пару на тэхналягічныя ўстаноўкі ВА “Нафтан” ажыцьцяўляецца ад Наваполацкай ТЭЦ 2.

На дадзены момант пагрозы населеным пунктам не існуе, як і жыцьцязабесьпячэньню насельніцтва. Супрацоўнікі канцэрну “Белтрансгаз” прымаюць меры па аднаўленьні пашкоджанага адводнага ўчастку газапроваду і аднаўленьню газазабесьпячэньня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: