Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На 5 % павялічыліся тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі 11:16, 04/02/2002
У студзені 2002 года працягваўся рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 4,7 адсоткі павялічылася квартплата (тэхабслугоўваньне) і плата за карыстаньне ліфтам, на столькі сама падаражэла гарачая вада, ацяпленьне, халодная вода й каналізацыя, вываз і абясшкоджваньне адходаў. Тарыф на газ не зьмяніўся, плата за карыстаньне радыёкропкай павялічылася на 10,3 адсоткі.
У абсалютных лічбах для жыхароў Менску тарыф на халодную ваду й каналізацыю павысіўся з 84,5 да 88,5 рубля за кубічны мэтар, вываз адходаў - з 89,13 да 93,32, абясшкоджваньне адходаў - з 57,93 да 60,65, плата за карыстанне ліфтам - з 102,44 да 107,25 рублі на чалавека, за ацяпленьне - з 148 да 155 рублёў за квадратны мэтар агульнай плошчы. Кошт адной гігакалорыі цеплавой энэргіі, якая ідзе на падаграваньне вады, павялічыўся з 5.444 да 5.699,9 рублі.
Стаўка квартплаты (тэхабслугоўваньня), адзіная для ўсёй краіны, узрасла з 11,76 да 12,31 рублі за квадратны мэтар агульнай плошчы, плата за карыстаньне радыёкропкай - з 146 да 161 рублёў.
У 2001 годзе рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва склаў ад 38 адсоткаў (плата за карыстаньне ліфтам) да 2,4 разоў (гарачая вада і ацяпленьне).