Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улада ўзяла курс на ўціск Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
11:18, 04/02/2002

"Высокія чыноўнікі ўзялі курс на задушэньне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, не задумваючыся над тым, як выглядае наша краіна ў вачох усіх інтэлектуалаў сьвету". Такая заява зроблена ў лісьце, які накіравалі прэм`ер-міністру Генадзю Навіцкаму й віцэ-прэм`еру Ўладзімеру Дражыну вядомыя беларускія літаратары Янка Брыль, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі і Ўладзімер Арлоў.

У лісьце зазначаецца, што прадстаўнікі ўлады "стала падкрэсьліваюць свой клопат аб стане духоўнасьці ў краіне. Аднак, на жаль, словы не заўсёды супадаюць са справай. Пэнсіі й ганарары дзеячоў літаратуры й мастацтва мізэрныя, матэрыяльная база культуры не атрымлівае дастатковага фінансаваньня. Творцы духоўных каштоўнасцяў, захавальнікі культурнай спадчыны, якой па праву ганарацца беларусы, падчас паміраюць, так і не дачакаўшыся ад дзяржавы заслужанай паўнацэннай дапамогі. Творчыя саюзы страчваюць дзяржаўную падтрымку".

Аўтары ліста нагадваюць, што ў 1997 годзе "валявым актам СБП быў пазбаўлены маёмасьці" - будынкаў паліклінікі Літаратурнага фонду й Дому літаратараў, што былі набытыя ў адпаведнасці з заканадаўствам на адлічэньні ад ганарараў за кнігі, напісаныя айчыннымі літаратарамі. Нягледзячы на тое, што ў адпаведнасьці са статутам СБП ягоная ўласнасьць ня можа быць прыватызаваная і адчужаная, дзяржава адабрала яе ў літаратараў і ўзамен дала абяцаньне, што фінансаваньне Саюзу й ягонай статутнай дзейнасьці будзе ажыцьцяўляцца з бюджэту. "Аднак 3 ліпеня 2001 года пералічэньне сродкаў Міністэрствам фінансаў было спынена, хаця размова ідзе аб сумах, непараўнальных з прыбыткам, які прыносіць краіне забраная ў пісьменьнікаў уласнасьць", - гаворыцца ў лісьце.

Літаратары заклікаюць кіраўнікоў урада "аднавіць справядлівасьць" і "строга выконваць узятыя на сябе абавязацельствы".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: