Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
СУД ЗА МАСКІ ЛУКАШЭНКІ БУДЗЕ ЦЯГНУЦЦА ДА 26 ЛЮТАГА
11:18, 25/02/2002

Беспрэцэндэнтны для Беларусі суд над чатырма актывістамі руху ЗУБР Міхаілам Кісялёвым, Максімам Патапчыкам, Аляксандрам Паўловічам, Дзянісам Сенакосавым і Зьмітром Шалашковым будзе працягвацца заўтра ў Шклоўскім раённым судзе. Пяцёра хлопцаў могуць сесьці на тры гады ў турму за тое, што яны насілі маскі апошняга ў Эўропе дыктатара. Улады перасьледуць “зуброў” са жніўня мінулага году, калі яны правялі пэрфоманс з сэрыі “Час убіраць” ў вёсцы Гарадзец, дзе Аляксандар Лукашэнка працаваў дырэктарам саўгасу. Хлопцы апранулі вусатыя маскі й наведалі шклоўскія крамы, дзе правялі “перадвыбарчую агітацыю” сярод пакупнікоў: абяцалі ім заробак у 100 даляраў, зьніжэньне коштаў, кляліся перасаджаць ўсіх махляроў, бізнэсоўцаў і ўсіх, хто ня будзе галасаваць за земляка. Пэрфоманс быў спынены супрацоўнікамі міліцыі, якія ў вусатых масках пазналі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку.

 ПАЛIТЫКА 

Беларуская пракуратура ня мае права кантраляваць прыбыткі ад продажу зброі
11:17, 25/02/2002

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з пракуратуры Беларусі на просьбу правесьці расьсьледаваньне ў сувязі з тым, што даходная частка бюджэту краіны ня мае інфармацыі аб паступленьнях ад гандлю зброяй. Як стала вядома Радыё Свабода, Пракурор Кандрусік ў сваім адказе паведаміў, што гэтыя пытаньні нібыта не ўваходзяць у кампэтэнцыю пракуратуры.

Пракурор запатрабаваў для Аляксандра Чыгіра 7 гадоў турмы
11:16, 25/02/2002

7 гадоў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці запатрабаваў пракурор для сына былога прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Чыгіра падчас сёньняшніх судовых спрэчак у судзе Ленінскага раёну Менску, дзе праходзіць працэс над Аляксандрам Чыгіром, Антонам Яшыным і Зьмітром Юцкевічам, якіх абвінавачваюць у крадзяжы аўтамабіляў паводле артыкулу 205, частка 4 Крымінальнага кодэксу РБ. Для Яшына пракурор запатрабаваў пакараньне ў выглядзе 8 гадоў строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, а для Юцкевіча - 11 гадоў калёніі з канфіскацыяй.

Былы галоўны доктар сталічнай лякарні трапіў за краты
11:15, 25/02/2002, «БДГ»

Суд Маскоўскага раёну сталіцы асудзіў былога галоўнага доктара 4-й гарадзкой клінічнай лякарні Мікалая Круцьянава да пяці гадоў пазбаўленьня волі і прызнаў яго віноўным у хабарніцтве й крадзяжы маёмасьці шляхам злоўжываньня службовым становішчам. Галоўны доктар Мікалай Круцьянаў быў затрыманы супрацоўнікамі АБЭП Маскоўскага РУУС 21 чэрвеня 2001 году адразу пасьля правядзеньня так званага апэратыўнага экспэрымэнту па ўручэньні яму 500 даляраў дырэктарам унітарнага прадпрыемства “Слэв”.

Акадэмікаў адпраўляюць ў доўгачасовыя адпачынкі за свой кошт
11:14, 25/02/2002, "Народная воля"

Не ад добрага жыцьця. Бюджэтнае фінансаваньне на гэты год вылучана ў аб’ёме, які адпавядае ўзроўню акадэмічнага фінансаваньня 1995 году. Нацыянальная Акадэмія навук недаатрымала зараз суму, якая складае пяцімесяцовы заробак ўсіх навуковых супрацоўнікаў. А з таго, што выдаткавана, Мінфін забірае яшчэ пятнаццаць адсоткаў. На пытаньні кіраўнікоў акадэмічных арганізацыяў наваабраны прэзыдэнт Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч разводзіць рукамі: дзяржава, маўляў, ня мае грошай. Кіраўніцтва Акадэміі навук знайшло дастаткова арыгінальны выхад з сытуацыі і вырашыла ўсіх “пайсьці” у адпачынак.

ЗУБР пачаў збор подпісаў у абарону дзіцячай паліклінікі
11:13, 25/02/2002

Некалькі дзясяткаў актывістаў руху ЗУБР пачалі ў мінулыя выходныя збор подпісаў у абарону дзіцячай паліклінікі №4 сярод жыхароў пяці раёнаў Менску. Як вядома, улады зьбіраюцца адабраць у паліклінікі будынак і добраўпарадкаваць яго пад лякарню для чыноўнікаў высокага рангу, што выклікае пратэст бацькоў больш чым 10 тысячаў дзяцей – пацыентаў чацьвёртай паліклінікі, якія, згодна плянаў Упраўленьня справамі прэзыдэнта, павінны разьмяркоўвацца па іншых паліклініках гораду.

Распачатая крымінальная справа супраць адміністрацыі менскіх могілак
11:12, 25/02/2002

Пракуратура Ленінскага раёну Менску распачала крымінальную справу адносна адміністрацыі сталічных могілак “Усходняе”. Загадчык і наглядальнік абвінавачваюцца ў атрыманьні хабараў за прадстаўленьне элітных месцаў для захаваньняў. На дадзены момант вядома больш чым пра 60 фактах атрыманьня незаконнага ўзнагароджаньня.

ЗША ня выдадуць Украіне Лазарэнку і Мельнічэнку
11:11, 25/02/2002, УНИАН

ЗША ня выдадуць Украіне экс-прэм’ер-міністра Паўла Лазарэнку й былога маёра Дзяржаўнай службы аховы Ўкраіны Мікалая Мельнічэнку, бо паміж ЗША і Ўкраінай не заключана дамова аб экстрадыцыі. Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў суботу памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША Стывен Пайфэр.

“Гомельшкло” зьбіраецца распачаць спрэчку з наймальнікам
11:10, 25/02/2002

Яшчэ адна прафсаюзная арганізацыя – ААТ “Гомельшкло” -- вырашыла распачаць працоўную спрэчку з адміністрацыяй свайго прадпрыемства. Гэта ўжо трэцяе за апошні тыдзень рашэньне аб працоўнай спрэчцы з наймальнікам, якое ініцыіруецца прафсаюзамі. Аналягічныя рашэньні прынялі шахцёры салігорскага прадрыемства “Беларуськалій” і рэспубліканскі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня.

За першыя два тыдні лютага кошты вырасьлі на 2,5 адсоткі
11:09, 25/02/2002

Ў 2002 годзе ўрад і Нацыянальны банк прагназуюць падвышэньне коштаў на 20-27 адсоткаў. Аднак ужо ў пачатку году кошты ўзялі такі разьбег, што ўсе прагнозы будуць сарваныя. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, за першыя два тыдні лютага спажывецкія кошты ў краіне вырасьлі на 8,8 адсоткі (за аналягічны пэрыяд мінулага году – на 6,9 адсоткі).

Кіраўнік місіі чакае
11:08, 25/02/2002, Die Tageszeitung

Першай рэакцыяй Эбэрхарда Хайкэна пасля званка зь Міністэрства замежных справаў з прапановай ўзначаліць місію АБСЭ ў Беларусі было зьдзіўленьне. Але Хайкэн ня стаў доўга разважаць і пагадзіўся. “Гэта быў моцны імпульс, каб зрабіць яшчэ штосьці, сапраўдны выклік”, -- сказаў 66-гадовы дыплямат. Дыплямат ужывае слова “выклік” таму, што кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску знаходзіцца на “пярэднім пляне”. У гэтым неаднаразова на ўласным вопыце пераконваўся папярднік Хакэна на гэтай пасадзе - Ганс-Георг Вік. Так, прэзыдэнт Беларусі, які кіруе краінай аўтарытарнымі мэтадамі, неднаразова ўпікаў Віка ў злоўжываньнях пры падрыхтоўцы мясцовых назіральнікаў на выбарах: Лукашэнка абвінавачваў прадстаўніка АБСЭ ў тым, што ён нібыта рыхтуе ўзброенных баевікоў для зьвяржэньня рэжыму. Віку не адзін раз пагражалі непазьбежнай высылкай. Аднак, пэрспэктыва бязрадасных і працяглых спрэчак з цьвёрдалобым Аляксандрам Лукашэнкам, які мае настальгію па савецкіх парадках, не пужае Хайкена.

Лукашэнка асуджае ваенную прысутнасьць ЗША ў Цэнтральнай Азыі
11:07, 25/02/2002

Паводле ягоных словаў, палітыка Вашынгтону накіраваная на сусьветнае панаваньне пад прыкрыцьцём барацьбы з “осью зла”. У сваім выступе на ўрачыстай цырымоніі з нагоды Дня абаронцы Айчыны і ўзброеных сілаў, Лукашэнка сказаў, што прысутнасьць замежных войскаў на тэрыторыі краінаў-членаў дамовы аб калектыўнай бясьпецы ня можа ня выклікаць хваляваньня ў Менску, паведамляе “Эхо Москвы”.

Сыходзьце самі або дапаможам
11:06, 25/02/2002, "Народная воля"

У сыстэме аховы здароўя, падобна, працягваюцца кадравыя “чысткі”. Толькі за апошні месяц адразу тры гарадзкія лякарні Менску засталіся без кіраўніцтва. Тры тыдні таму быў звольнены з пасады галоўны доктар 1-ай гарадзкой лякарні Менску Мікалай Андрэеў. Кажуць, што “добразычліўцы” з гарадзкога камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму не адзін раз тэлефанавалі Андрэеву і прасілі напісаць заяву “па ўласным жаданьні”.

Белорусский НОК преследует сбежавшего олимпийца
11:05, 25/02/2002

Федеральное бюро расследований США разыскало на территории Соединенных Штатов белорусского прыгуна с трамплина Андрея Лысковца. Об этом сообщил БелаПАН 24 февраля по телефону из Солт-Лейк-Сити генеральный секретарь Национального олимпийского комитета Беларуси, шеф белорусской миссии на зимних Олимпийских играх Анатолий Иванов. "Сегодня представитель ФБР сообщил мне, что Лысковец найден, однако не уточнил, где именно. По нашим предположениям, это может быть штат Калифорния, - сказал шеф миссии. - Спортсмен заявил, что остается в США на пару месяцев подзаработать. Я попросил своего собеседника из ФБР сообщить Лысковцу номер моего телефона, чтобы тот перезвонил мне: я хочу с ним поговорить". Как заявил Иванов, он намерен рассказать Лысковцу о неприятностях, которые могут постичь его, если он решит продлить пребывание в США после 28 марта, когда истекает срок его олимпийской аккредитации.

Асуджаныя забойцы з РНЕ
11:04, 25/02/2002

У Менскім гарадзкім сузе завяршыўся працэс над двума кіраўнікамі праварадыкальнай арганізацыі “Русское национальное единство” (РНЕ) – Ігарам Солярам і Канстанцінам Дашкевічам, якіх абвінавачвалі ў забойстве 21-гадовага Максіма Брэйнэра, таксама сябра РНЕ. Дашкевіча, акрамя таго, абвінавачвалі яшчэ ў адным забойстве, зьдзейсьненым ў 1997 годзе, а таксама ў незаконных дзеяньнях з агнястрэльнай зброяй.

Улады Магілёву забаранілі мітынг, шэсьце й пікет працоўных
11:03, 25/02/2002

Магілёўскі гарвыканкам адмовіўся даць дазвол мясцовым працоўным на правядзеньне 23 лютага мітынгу, шэсьця й пікетаваньня. Працоўныя плянавалі выказаць пратэст супраць парушэньня працоўнага заканадаўства. Заявы ў гарвыканкам падпісалі працоўныя пяці прадпрыемстваў гораду. Большая частка з тых, хто падпісаў, -- прадстаўнікі будаўнічага трэсту №12. Падпісанты пратэставалі супраць затрыманьня заробкаў, благіх умоваў працы й невыкананьня калектыўных дамоваў з боку адміністрацыі. Арганізатары таксама патрабавалі выплаты магілёўскім будаўнікам ў Падмаскоўі грошай.

Афіцыйная прэса аб’ядноўваецца ў мэдыяхолдынгі
11:02, 25/02/2002

“У Беларусі будуць стварацца інфармацыйныя мэдыяхолдынгі – такі выхад бачыць Міністэрства інфармацыі ў той эканамічнай сытуацыі, у якой апынуліся многія электронныя й друкаваныя СМІ”, -- пра гэта заявіла намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. На дадзены момант размова йдзе аб буйных інфармацыйных структурах, якія “павінны больш эфектыўна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі”. Рэфармаваньне выдавецкага працэсу будзе суправаджацца аб’яднаньнем асобных газэт і часопісаў у адно выданьне. Дзяржаўныя датацыі па падтрымку прэсы сёлета будуць зьменшаныя й складуць 50-60% ад сумы мінулага году. Такім чынам, колькасьць выданьняў ўжо сёлета значна скароціцца.

Беларусь павялічвае экспарт тавараў у Расею
11:01, 25/02/2002

У амбасадзе Беларусі ў Расеі адбылася нарада з кіраўнікамі рэгіянальных аддзелаў дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Екацерынбургу, Калінінградзе, Краснадары, Навасібірску, Санкт-Пецярбургу, Цюмені, Уфе й Хабараўску па вынікам працы за мінулы год.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: