Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28      


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыянт-садыст атрымаў чатыры гады турмы
11:02, 26/02/2002

Цэнтральны суд Менску пакараў былога опэрупаўнаважанага Цэнтральнага ўпраўленьня міліцыі Сяргея Шамалава пазбаўленьнем волі на чатыры гады за зьбіцьцё падазраванага. Опэрупаўнаважаны Сяргей Шамалаў пакараны за перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Летась 28 траўня міліцыянт Шамалаў, каб дабіцца прызнаньня ў злачынстве, моцна зьбіў гумавай дубінкай падазраванага Ігара Жыцька. Судмэдэкспэртыза засьведчыла, што ў выніку атрыманых траўмаў у спадара Жыцька пагоршыўся стан здароўя.

Намесьнік старшыні Беларускага Гэльсынкскага камітэту Гары Паганяйла пракамэнтаваў гэты прысуд Радыё Свабода: “Нашая Фэміда даволі рэдка цешыць нас такімі прысудамі, калі прыцягнутыя да адказнасьці супрацоўнікі міліцыі караюцца ў адпаведнасьці зь іх “подзьвігамі”. Мы ведаем пра шматлікія выпадкі зьбіцьця затрыманых з мэтай прызнаньня віны, але на практыцы вельмі рэдка справы даходзяць да суду.

Калі звычайныя грамадзяне трапляюць у такія абставіны, то суды караюць іх больш жорстка. Службовыя асобы ў лепшым становішчы. Гэта характэрна для нашых судоў.

Цікава, што паводле закону службовыя асобы за перавышэньне службовых паўнамоцтваў, калі яны дапусьцілі гвалтоўныя дзеяньні да чалавека, павінны карацца больш жорстка, чым звычайныя грамадзяне, якія папросту ўчынілі бойку. А насамрэч суд ужывае мінімальную меру пакараньня. Няма адэкватнай рэакцыі, альбо аднолькавай ацэнкі дзеяньняў звычайных грамадзянаў і службовых асобаў”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: